Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
ЧУПЕРА'ДЛА ж. Toe ж, што i ч у л i' н д р а. Хто яе абдыме, чуперадлу? Валеўка Навагр. ЧУПКД' гл. ЧУБКІ' ЧУПРЬГНА ж. 1. Тое ж, што i чуб 1. Валасэ павырывала, чупрыну выдзерла. Вецярэвічы Пух. 2. Тое ж, што i ч уб 4Яупрына лесу — малы кусок сярод поля. Азяраны Раг. ЧУРА'К м. Цурбан. Чурак — адрэзаны кусок бервяна. Адрэзау ад дрэва чурак, трэба апрадзяліць крывізну на чураку. Рыбчына Віл. ЧУРАТДЦА незак. Цурацца, пазбягаць каго-н., адракацца. ён чураўся, а патом адаў. Цураўся ён іх, асобня жывець. Яна чураецца бацькоў. Кураполле Паст. Што ш ты чураясся? Асавец Віл. Не чураліся яе. Азяраны Раг. Не чурайся мяне. Талейкі TTTrhhh. Будзьце, будзьце — мы не чураемся. Темзы Шальч.; параўн. руск. чураться тж'.. ЧУРБА'К м. Тое ж, што i ч у р а к. Чурбакамі націскалі лён, як мачылі яго ў мачулішчы. Лісна В.-Дзв. Чурбак тоўсты прывезлі на дрова, трудна разбіць. Бакшты Іўеў.; гл. ц у р б а к. ЧУРБА'Н м. 1. Палена. Як чурбаном ударылаў-так аглушыла мяне. Пераброддзе Міёр. 2. Падстаўка пад вулей. Каранік на чурбанах стаял. Прэдэ Даўг.; параўн. руск. чурбан тж'. ЧУРБАНО'К м. памянш. Цурбанок. Чурбанкі астаюцца ад вуглоў, як хату рубяць. Азяраны Раг.; гл. ч у р б а н. ЧУФКА ж. Тое ж, што i ч у р а к. Парэзаў дзерава на чуркі. Беразіно Докщ. ЧУРКО'М прысл. Цурком. Чурком вада ляціць. Ракаўскія Швянч.; гл. ц у р к 6 м: ЧУРЧЭ'ЦЬ незак. Цурчэць. С пенай вада, аш чурчыць ляціць. Магуны Паст. Сок ідзець, аж чурчыць — у суткі вядры тры. Ахрэмаўцы Брасл.; гл. ц у р ч а ц ь. ЧУ'ТКА I, ЧУ'ТКО прысл. Чуйна. Так чутка сплю. Кудзялянцы Шальч. Я вельмі чутко сплю. Курашэва Чыж. ЧУ'ТКА II ж. 1. Погаласка. Чуткі абы-што ходзюць. Мішневічы Шум. Ідуць чуткі на чалавека, што будзя жаніцца. Mipaтычы Карэл. Чуткі пашлі, што нібы ў той вёсцы забіўся чалавек. Темзы Шальч. Цяпер чутак няма. Азяраны Раг. 2. Звестка, паведамленне. Паехаў той чалавек — i чуткі нема. Кузьмічы Люб. ЧУ'ТКР прым. I. Чуйны. Чуткі сабака, як хтось заворушыцце, вуон будзіцце. Курашэва Чыж. Я чуткая: чуцъ што, не сплю. Номікі Бабіц. 2. перан. Спагадлівы, чулы. Чуткі — хто чуткі, панімаюшчы. Парэчча Гродз.; параўн. руск. чуткий тж'. ЧУ'ТКО прысл. Чуць, ледзь. Чутко летнюю ваду раблю. Быстрыца Астр. ЧУТНО', ЧУ'ТНА у знач. вЫк. 1. Чуваць. Чутно, як вада цячэ. Стральцы Гродз. Чутно, як шлёпае трава. Чутно мне, ён там быў. Чутно, як свінчо пішчыць. Пацаўшчына Дзятл. Укралі бочку піва — i ні чутно, i ні відно. Чутно, што бабы галасяць 28. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ударыла^-так, чуперадла, чурбанок, чурчэць, чуткр, чутна, чўткі
10 👁
 ◀  / 565  ▶