ц а 5. Я чую слабым і скажу, як жыць. Ахрэмаўцы Брасл. 4. Успрымаць абаняннем. Такая краска, нічога ні чуваць. Солы Смарг. Чуваць тхліна. Номікі Бабіц. 5. Адчуваць смак чаго-н. Чуваць соль. Малахоўцы Бар. ◊ Там, дзе пятуха не чуваць — далёка. Расцець гэта трава там, дзе пятуха не чуваць — далёка ў лесе. Кураполле Паст.
ЧУГАН гл. ЧЫГУН
ЧУГУН гл. ЧЫГУН
ЧУДА н. і ж. Цуд, дзіўныя здарэнні, падзеі. Чуда сатварылася: яна яму кіпцямі морду абадрала. Пераброддзе Міёр. У гэту ноч у леся чуда тварылася. Груздава Паст. Гэта ж нада ікая чуда. Пярэкі В.-Дзв. Чуда была ў нас: пчолы ў рукаве кажуха сіделі і чарачкі сделалі. Прэдэ Даўг. Я яшчэ табе чуду скажу. Ёдлавічы Брасл.; параўн. руск. чудо 'тж'.
ЧУДАЧКА ж. Дзівачка. Такая чудачка, абы-як адзенецца. Пераброддзе Міёр.; параўн. руск. чудачка 'тж'.
ЧУДЗІЦЬ, ЧУДІТІ незак. 1. Дзівачыць, вытвараць, смяшыць. Ідзе і будзя чудзіць. Альхоўцы Лях. Позбіралісе всіе в хату і началі чудіті. Курашэва Чыж. 2. Гаварыць няпраўду, бязглуздзіцу. Ты нэ чуді, кажы правду. Курашэва Чыж.; параўн. руск. чудить 'тж'.
ЧУДЗЬ ж. Тое ж, што і чуда. Ці ж гэто не чудзь? Валеўка Навагр.
ЧУДНЫ прым. Дзіўны. Чудная дзяўчына. Ёдлавічы Брасл.; параўн. руск. чудной 'тж'.
ЧУЖ ж. Лухта, глупства, мана. Чы гэта праўда? — Чуж. Гемзы Шальч.; параўн. руск. чушь 'тж'.
ЧУЖАК м. Чужынец. У канцы сяла адны чужакі насяліліся. Мачаск Бярэз.
ЧУЖАНІНА зб. ж. Чужыя. Чужаніна сойдуцца і жывуць, і раднёй стануць. Чапаеўскі В.-Дзв.
ЧУЖАНІЦА ж. Чужая. Яна мне чужая, чужаніца. Альхоўцы Лях.
ЧУЖАПАНЕЦ м. Тое ж, што і чужак. Етыя не нашы, чужапанцы. Беразіно Докш.
ЧУЖАТІСЕ незак. Цурацца, чужацца. Бліскі своякі, а так чужаюцце. Курашэва Чыж.
ЧУЖАЯ-ЧУЖАНІНА ж. Тое ж, што і чужаніца. Сын родны, а нявестка — чужая-чужаніна. Кухты Віл.
ЧУЖАЯ-ЧУЖЫМ ж. Тое ж, што чужаніца. Яна чужая-чужым ей, што ш яе прыглашаць. Кіралі Шчуч.
ЧУЖНІК м. Госць. Для чужніка дзержалі сала. Кураполле Паст. Як чужнік, трэба падаць на стол лепшага. Саланое Віл.
ЧУЖЫ, ЧУЖЭЙ прым. 1. Не родны, з чужой сям'і. Мая хазяйка і чужога дзіця глядзіць, і есці дась, і ўгасціць. Вузла Мядз. Любых я жалею, мне і чужых жалка: удавы і сірот. Месянцы Брасл. Ён чужых любіць. Саланое Віл. Чужыя дажа дараць па дваццаць рублей с пары. Збляны Лід. Хтось чужэй пры-
77 👁