Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
ЧСУХІ мн. Ваўначоска. Воўну чахралі на чохах. Быстрыца Астр. ЧО'ХНУЦЦА зак. экспр. Упасці, бухнуцца. Пайшоў npac клатку я — як чохнуўся ў рэчку. Вузла Мядз. ЧО'ХРАЦЬ гл. ЧАХРАТЦЬ ЧО'ХРЫ мн. Tde ж, што i чохі. Чохры — еоўну часаць. Завельцы Астр. Чохры — машина часаць воўну. Беняконі Boран. Воўну часалі на чохрах. Магуны Паст. Чохры былі, чохралі воўну. Малькуны Ігн. Чохры ў хаця стаялі еоўну чохраць. Гемзы Шальч. Чохры былі воўну чахраць. Кудзялянцы Шальч. Воўну чэшуць у чохрах, чохрамі. Ёдлавічы Брасл, Чохры удеаёх круцілі. С чохров на барабан накручавалася. Рагулішкі Даўг. ЧСУШЧЫК м. Той, хто чэша бярвенні. Бандаш — сякера такая, ёю чошчыкі чэшуць. Чычалі Швянч. ЧТЭРНА'ЦЦАЦЬ ліч. Toe ж, што i ч а т ы p н а c ц я. Яна чт$рнаццаць дзён была ў шпіталі. Баброўнікі Гарад. ЧТЭФЫ ліч. Toe ж, што i ч а т ы p ы. Мае чтэры дзеці. Парэчча Гродз. Ткуць у чтэры нічальніцы. Баброўнікі Гарад.; naраўн. польск. cztery тж'. ЧУБ, ЧУП м. 1. Чупрына. V Пусціўся ў драку — чуба ні жалей. Саланое Віл. 2. перан. Некалькі жмень ячменю, лёну, пастаўленых вертыкальна i змацаваных зверху. Чуп ячменю ўвярху з&язаны, i стаіць. Едлавічы Брасл. Ячмень у чубэ вязалі, скора сохня. Бакшты Іўеў. Ячмень ставілі ў чубэ. Парэчча Гродз. Лён падымаюць i ставяць у чубы. Быстрьща Астр. 3. Пучок травы, які застаецца на скошанай сенажаці. Цябе, касец, можна прывязаць да чуба: хто чысценька косіць, луг толькі бялеіць, а некаторыя няроўна косяць. Месянцы Брасл. Касой не заразаеш — чуб застаецца. Валеўка Навагр. Чубы астаюцца, як касіць не умее хто. Саланое Віл. Сенажаць пакасілі, адны чубы пазаставаліся. Глівін Барыс. Астаюцца абкосы — чубы. Азяраны Раг. Прыехаў зяць сена касіць— наастаўляў чубоў: гарацкі чалавек. Вязынка Маладз. 4. Трупа дрэў. Чуб бярозаў расце. Темзы Шальч. 5. у знач. прысл. чубамі. Пакінуўшы пучкі травы, чубамі пакасіў. Номікі Бабіц. 6. з чубам. Салаты талерку з'ела з чубам. Каўняны Гродз. ЧУБАВА'ЦЬ незак. Ставіць снапы, закручваючы іх вярхі. Ячмень чубавалі, у чубы ставілі. Авёс, ячмень, проса, грыку — ўсё чубавалі. Ёдлавічы Брасл. Канюшыну чубуюць, ставяць у кучкі i закручв'аюць вяршок. Кемялішкі Астр. ЧУБАРЭ'КІ мн. экспр. Мянушка беларусаў у пэўным рэгіёне. Чубарэкамі звалі мазуры [палякі] нас, крыўдзілі. Мсцібава Ваўк. ЧУБА'СТЫ прым. Чубаты (пра птушак). Курыца чубастая. Бакшты Іўеў. ЧУБА'ТЫ прым. 1. Toe ж, што i ч у б а с т ы. У мяне дзве курыцы чубатыя. Дзёрнавічы В.-Дзв. Чубатая курыца ў мяне
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

закручваюць, зела, чохнуцца, чтэрнаццаць, чубаваць, чубарэкі, чубасты
7 👁
 ◀  / 565  ▶