ЧАХ-ЧАХ-ЧАХ выкл. у знач. вык. 1. Перадае хуткасць удараў цапамі ў час малацьбы, жах-жах. Насцелім рады снапоў i дубім чатыром: чах-чах-чах, так складваецца, пад музыку. Месянцы Брасл. 2. Перадае хуткі рух скальпеля пры аперацыі. Чах-чах па гэтай больке. Дзёрнавічы В.-Дзв. ЧАЦВЕФ, ЧЭ'ЦВЯР, ЧАЦВЕФГ, ЧЭЦВЕФ Г, ЧЭТВЕФ м. 1. Чацвер. Г эта было ў чацвер. Вялікія Баяры Шчуч.. У чэцвяр прыехалі госці. Асавец Віл., Рудня Чэрв. Прыехаў у чэтвер. Саланое Віл. У чацверг ездзілі у горат. Рагулішкі Даўг. 2. у знач. прысл. чацвяргом, чэцвергом. У чацвер. Былі базары чэцвергом. Дзераўное Стаўб. V Не коляцъ свіней чацвяргом, бо будзе чарвець натта. Кіралі Шчуч. ЧАЦВЁРА, ЧАЦЬВОФА, ЧАЦВЕФА, ЧАТВЁРА ліч. зб. 1. Чацвёра. Чацвёра рабят было ў бацькі. Пярэкі В.-Дзв. Было чацвёра, адно кацянё пакінулі. Плябанцы Ашм. Мае чацвёра дзяцей. Кемялішкі Астр. Чацвёра сутак ёхаць. Солы Смарг. Чацвёра дзяцей. Дзераўное Стаўб. Чацвёра рабят было, нада было накарміць i абмыць. Рагулішкі Даўг. Вайна пачалася, у мяне было чацьвора дзяцей. Малахоўцы Бар. Было чацвера дзяцей. Цяпінцы Віл. Чацвера ўнукаў асталося. Кухты Віл. Чатвёра рабят ў мяне. Вялікае Сяло В.-Дзв. 2. у знач. прысл. чацвярых. Учатырох. Чацвярых сядзімо i баімся, кап немяц нас ні бачыў. Малахоўцы Бар. ЧАЦВЁРКА ж. Чацвярык (коней). Пан чацвёркаю ехаў. Мсцібава Ваўк. ЧАЦВЁРТЫ, ЧЭЦВЁРТЫ ліч. Чацвёрты. На чацвёртым пентры жывець. Завельцы Астр. Чацвёртую хату стаўлю. Падгаі Мін. На трэцюю ці чацвёрту нядзелю пасля вяселля маладога i маладую на баране каталі, кап добрая жызня была. Дарава Лях. Чэцвёртую — васкрасенне вянчалі. Месянцы Брасл. ЧАЦВЯРТА'К м. устар. Чацвёртая частка зямельнага надзелу. Мне налагалась чацвяртак зямле, а я па дабраволі ўзяла шастака. Кдралі Шчуч. Чацвяртак меў зямле. Вялікія Баяры Шчуч. Чацвяртак — два загоны. Дакудава Лід. Былі каждаму палосы: каму шасціна, каму чацвяртак. Малахоўцы Бар. ЧАЦВЯРТУ'ХА, ЧЭТВЕРТУ'ХА ж. 1. Тое ж, што i ч а ц в я рт а к. У ix была чацвяртуха зямлі. Валынцы В.-Дзв. Чацвяртуха зямлі прышлась яму з надзелу. Вецярэвічы Пух. Біедны господарыэ мают по чэтвэртусі земліе, а богаты — по ўчасткові. Курашэва Чыж. 2. Бутэлька ёмістасцю ў адну чацвёртую частку літра. Выпіў цэлую чацвяртуху. Ністанішкі Смарг. ЧАЦВЯРЦЕНА ж. Тое ж, што i ч а ц в я р т а к. У нас была чацвярціна зямлі. Мярэцкія Глыб. ЧАЦВЯРЬГК, ЧЭЦВЯРЫ 'К м. устар. 1. Мера для збожжа, роўная аднаму пуду. Чацвярык быў збіты з клёпак, раўняўся пуду, тры чацвярыкі — пура. Лісна В.-Дзв. Чэцвярык — зробленая з саломы мера збожжа, каля пуда. Номікі Бабіц. 2. Тое ж, што i ч а ц в ё р к а. Ехала адна пані чацвярыком, i тут яна ў
Дадатковыя словы
чэтвертуха
9 👁