Чарот па балотах расце. Вецярэвічы Пух. Чаратоў уважне і сечкі урэжа. Навасёлкі Свісл.
ЧАРОЎНАЯ САЛА н. Тое ж, што і чапёц 3. Чароўным салам прыпраўлялі кіслую страву. Рыбчына Віл.
ЧАРОЎЦЫ мн. Вантробы. Чароўцы ў курыцы. Магуны Паст.
ЧАРПАК, ЧЫРПАК м. 1. Коўш. Чарпак — коўш дзеравяны, як дзежачка, на палцы, далівалі катлы. Ахрэмаўцы Брасл. Чарпак даўней быў, ваду пілі чарпакамі. Кураполле Паст. Чарпак, як кубак. Пацаўшчына Дзятл. 2. Чарпак, прыстасаванне для чарпання. Чарпаком наліваюць яду салдатам. Мсцібава Ваўк. Чарпаком чэрпалі капусту, што зварана, і сырую. Лісна В.-Дзв. 3. Тое ж, што і чарапло 2. Вязаная чарпло, а чарпак патхватваць рыбу. Чарпак с сеткі, абруча і ручкі. Ахрэмаўцы Брасл. Чарпак — абручок, сетка і ручка. Валынцы В.-Дзв. Чарпак на палцы. Чарпаке былі, імі лапалі рыбу. Новікі Гродз. Рыбу бяруць чырпаком. Зберыцца памагайлаў, і ўсім па чарпаку дадуць. Янова Рас. Чарпак — з нітак і абручы на палцы, там кулёк узенькі і варота пашырэй. Чарпакамі лавілі рыбу. Чычалі Швянч. Чарпак — з адным жаралом. Пасіене Лудз. Чарпакі — дуга, палка, а ў канцы ўсё вузей і вузей. Шкаўна Лудз.
ЧАРПАХА ж. Тое ж, што і чарпак 2. Дай мне тую чарпаху, вады узяць. Тухавічы Лях.
ЧАРПАШКА ж. 1. Тое ж, што і чарпак 2. Драўлянай чарпашкай ваду піць, яна як палонічак. Чарпашкай ваду далівалі ў гаршкі, калі гаршчок выкіпіць у печы, яго чарпашкай даліюць, палка доўгая ў чарпашцы. Вузла Мядз. Яшчэ была чарпашка катлы даліваць, зробленая, як маленькая дзежачка з даўгой ручкай. Мярэцкія Глыб. 2. Вядро, якім чэрпаюць ваду з калодзежа. Чарпашка, чэрпаюць с калодца ваду. Валынцы В.-Дзв.
ЧАРПЛО гл. ЧАРАПЛО
ЧАРСТВЫ, ЧАРСТВЫЙ, ЧОРСТВЫ, ЧЭРСТВЫ, ЧЫРСТВЭЙ прым. Чэрствы. Хлёп чарствы. Жодзішкі Смарг., Саланое Віл., Номікі Бабіц. Хлеп чарствы, даўно прывезлі. Асавец Віл., Беразіно Докш., Пасека Ст.-Дар. Чарствы бывае [хлеб], саўсім зацвіце, кажуць, што дзецям даць, не будуць баяцца грому. Чуркі Ашм. Чарствый хлеп яна купіўшы. Лісна В.-Дзв. Чорствы хлеп. Ёдлавічы Брасл., Дзяніскавічы Ганц., Альхоўцы Лях., Рудня Астравітая Чэрв. Чэрствы хлеп. Завельцы Астр., Солы Смарг., Дакудава Лід., Саланое Віл., Старыя Трокі Трак. Чэрствы хлеп, ці будзеце есці? Гальшаны Ашм. Чэрствы хлеб. Малыя Аўцюкі Калінк. Чырствэй хліб давно пэканый. Дзмітравічы Кам.
ЧАРТАПАЛОХ м. бат. Чартапалох. Такая шышка на чартапалохе. Ахрэмаўцы Брасл. Чартапалох калюшчы. Вялікія Баяры Шчуч. Чартапалох калюшчы, ён памоцны ад урокаў. Кіралі Шчуч.
ЧАРЦЯ н. памянш. міф. Чорт. ◊ Чарця вас знае — невядома. Чарця вас знае, на якому вы гаворыце? Пацаўшчына Дзятл.
74 👁