Вузла Мядз. Бабуля звяла [скруціла] чэпчык каля чароў. Груздава Паст. Хто кішкі, a хто чаровы завець, Тонкія i тоўстыя чаровы. Кураполле Паст. Чаровы — тонкія кішкі. Лоск Валож. У свінні i ў каровы чаровы таўстыя i чаровы танкія. Асавец Віл. Трэба чаровы перабіраць, чысціць. Рыбчына Віл.
ЧАРО'МУХА, ЧАРЭ'МУХА ж. бат. Чаромха. Чаромуха запахла. Галоўні Воран. Чаромуха, чарэмуха. Я e ягады ядуць. Вецярэвічы Пух. Чарэмуха белым цвіце i пахніць (пахне). Рудня Астравітая Чэрв. * ЧАРО'МХА, ЧАРО'МФА, ЧАРО'МКА, ЧАРЭ'МХА, ЧЭРЭ'МХА ж. Toe ж, што i ч а р о м у х а. Чаромха найраней цвіцець. Завельцы Астр. Чаромха зацвіла. Беняконі Воран. Чаромхі ў маі многа. Ракаўскія ПІвянч. Ёсць у нас чаромхі. Чычалі Швянч. Чаромха ў нас расце. Старыя Трокі Трак. На чаромся чарвей да чарта там на ей. Темзы Шальч. Чаромфа ў нас расце. Гальшаны Ашм. Чароліка пахня. Івашкаўцы Смарг.ь Старьія Смільгіні Воран. Наскобліш чарэмхі, ольхі, пасушыш, намочыш, што хочаш пакрасіць, вешкам сцібаеш. Дзёрнавічы В.-Дзв. Чэрэмха зацвіла. Азарычы Пін. У нас каля рэчкі расце чарэмха. Баброўнікі Гарад.
VЧаромха цвіцець — халодна будзя. Магуны Паст. Як чаромха цвіціць — не нада садзіць рэцькі ці цыбулі; пойдзіць у пук. Кураполле Паст.
ЧАР07МШЫНА ж. Тое ж, што i ч а р о м у х а. Густа ўсё расцець: чаромшына, каштан, дуб, срэнь. Скрыпчына Лудз. * ЧАРО'Н м. 1. Под у пеўы. Дзе становяць чыгуны, завецца чарой. Грыцавічы Свісл. У печы чарон, дзе гараць дрова. Выдраўся чарон. Альхоўцы Лях. 2. Тое ж, што i ч а р ан I. Аднодругое верацяно напрадзеш, на печы на чарон кладзеш, ды яны схнуцъ. Альхоўцы Лях.
ЧАРО'ПАЧКА ж. памянш. 1. да ч. а р о п к а 1,1. Спускаюць сок бярозавы, кляновы ў чаропачкі. Малахоўцы Бар. 2. да ч ар 6 п к а 1, 2. Чаропачкі — місачкі гліняныя i паліваныя. Купіла чаропачку. Рыбчына Віл. 3. Тое ж, што i ч а р 6 п к а I, 3. Вазон вазьмі, толькі addaci чаропачку. Малахоўцы Бар.
ЧАРСУПІНКІ мн. Выгрызеная бульба, якая мае форму чарапка. Адны чаропінкі ад булъбы, мышы бульбу паелі. Кіралі Шчуч.
ЧАРО'ПКАI ж. 1. Тое ж, што i ч а р а п 6 к. Налі есцц. во там чаропка стаіць. Гаршчок паб'ецца, адзярэш берагі роўненько i налівалі есці, i звалі чаропка. Дзяніскавічы Ганц. 2. Гліняны посуд. Разбіваюць яйкау боўтаюць з малаком i мукой у чаропцы — i пякуць яешню. Галубы Маст. 3. Гліняны гаршчок для кветак. Малая чаропка, таму фікус ні расце. Малахоўцы Бар.
ЧАРСУПКАII ж. Ракавіна. Жабіна чаропка. Малахоўцы Бар.
ЧАРО'Т м. бат. Чарот. Чарот жалі i крылі крышы чаратом. Чарот на возяры расце, уверху мяцёлка. Рудня Астравітая Чэрв
Дадатковыя словы
пабецца, пе^ы, чаромка, чаропачка
41 👁