пяльнік прырабіў. Рудня Астравітая Чэрв. Чапяльнік да чапялы. Рагулішкі Даўг. ЧАРА' зб. ж. пчал. Чарва. Матка чарыць, чары многа. Рыбчына Віл. ЧАРАВА'ТЫ прым. 1. Тоўсты, з вялікім жыватом (пра чалавека i жывёлу). Чаравата баба, чараваты мушчына. Mipaтычы Карэл. Чаравата зрабіласа свінка, катора есь добро. Кузьмічы Люб. Чаравата карова. Дзяніскавічы Ганц. Скаціна чаравата, трыбухата, як трыбух вялікі. Альхоўцы Лях. 2. толькі ж. Цяжарная. Чаравата баба. Малыя Аўцюкі Калінк. ЧАРАВА'ЦЬ незак. Уздзейнічаць чарамі на каго-н. Даўней гаварылі, што каравая жаба — чараўніца. Хто чаруіць, можа гэту жабу падаслаць. Дзёрнавічы В.-Дзв. Можа, ён i чараваў?! Вялікія Баяры Шчуч. Адна баба чаруіць кароў. Едлавічы Брасл. Кап я ўмела чараваць?! Магуны Паст. ЧАРАВГКІ, ЧЭРЭВГКІ мн., ЧАРАВІ'К, ЧЭРЭВІ'К м. Абутак з невялікімі халявамі на шнурках або на гузіках. Чаравікі ці барлёчы — жаночыя бацінкі з гузікамі, гузікі называліся шпонкі. Мярэцкія. Глыб. Даўней-прыдаўней насілі чаравікі, гэта бабы насілі. Завельцы Астр. Чаравікі былі на свята, на нядзелю. Чуркі Ашм. Чаравік занясеш да касцёла ў хустцы ўвязаны, а там надзенеш. Васілевічы Гродз. Чаравікі — ета бацінкі на шнурках. Беразіно Докш. Я насіла чаравікі. Саланое Віл. Чаравікі сабе купіла. Кухты Віл. Чаравікі, барлёчы — бацінкі на гузіках, цяпер не называюць. Рыбчына Віл. Чаравікі даўгія да палавіна лыткі на шнюрках. Дакудава Лід. Адарвоў чаравік. Пацаўшчына Дзятл. Чаравікі ■— старажытная назва бацінак жаночых. Чаравікі на гузіках i на шнурках c пістонамі. Рудня Астравітая Чэрв. Усе, обутые ў чэрэвіках. Смаляніца Пруж. Чаравікі c кожы шылі. Навікі Лудз. Чаравікі насілі c халявачкамы кароцянкамы. Ракаўскія Швянч. Чэрэвікі строчный, пяткі на рэзінках i на гузіках насілі. Малыя Аўцюкі Kaлінк. ЧАРАВІ'СТЫ прым. Toe ж, што i ч а р а в а ты 1. Чаравістая карова. Рыбчына Віл. ЧАРАВГЧКІ мн. памянш. да ч а p а в \ к i. Шукала свае чаравічкі. Гальшаны Ашм. Чаравічкі насілі. Талейкі Швянч. Чаравічкі на шнюрках i на пугавічках. Філіпаўцы Красл. ЧАРАВО' КУ'ТНЯЯ н. Прамая кішка. Хвальбонамі кутняя чараво. Асавец Віл. ЧАРАДА' I, ЧЕРЕДА', ЧЭРЭДА' ж. 1. Статак. Цэла чарада нашла кароў. Кдралі Шчуч. Чарада авец, чарада кароў. Трэда чараду пасвіць. Альхоўцы Лях. Кароў чарада ідзе. Дзяніскавічы Ганц. Бук буў у чарадзе. Кузьмічы Люб. Скаціну ганяюць на тры чарады. Рудня Астравітая Чэрв. У чарадзе була карова, украдзяцца із званком. Пасека Ст.-Дар. Чэрэда авэчок. Чэрэду вэчок жэнэ. Дзмітравічы Кам. Ідзе чэрэда. Навадворцы Васільк. 2. Чарада птушак. Чарада гусей ляціць. Кузьмічы
Дадатковыя словы
чаравісты
6 👁