Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
нік, дзе дым ідзе, дзе прыпечак. Дзёрнавічы В.-Дзв. Чалеснік, што дым ідзе. Крэва Смарг. / чалеснік, i чалешнік— назва ўваходу у печ. Рыбчына Віл. Чалешнік — гэта праход у печы. Вя' лікі Лес Круп. Чылеснікі — ухот у печ. Масішкі Красл. ЧАЛНА', ЧО'ЛНА ж. Човен. На чалне плывець. Малькуны Ігн. Чолна ест мая. Новікі Гродз. ЧАЛНА'К м. Чаўнок. Грыкені Вільн., Ракаўскія Швянч. У зяво закідваяш чалнаком. У чалнак укладаяцца цэўка. Магу ны Маст. ЧАЛНАЧКО' н. памянш. да ч а л н а к. Чалначко ест, ім ткуць. Новыя Мацалі Варэн. ЧАЛНО'К м. Toe ж, што i ч а л н а к. Чалнок, a ў яго ўкладваецца цэўка. Малышы Лід.. У краснах біла, дзе стукаюць, ніты, дзе ніткі ўдзяюць — чалнок. Яніна В.-Дзв. Чалнок i ў чалнаку пруток, на пруток маталі ніці, не было цэвак, накруцім пруток. Старыя Смільгіні Воран. Чалнок — ніткі брасаць. Навікі Лудз. ЧАЛНЬГК м. Toe ж, што i ч а л н a к. Навасёлкі Свісл., Вострава Маст. Чалныкі былі паробленыя у кроснах. Завельцы Астр. У чалнык, каб цэўка ўлазіла. Васілевічы Гродз. Закладалі цэўку ў чалнык. Часамі чалнык пускаеш. Баброўнікі Гарад. ' ЧАЛО' I, ЧЫЛО' н. 1. Буйное адборнае зерне. Уперат зярно — чало, гэта першая. Магуны Паст. Чало ляціць далей, а азаткі астаюцца. Чуркі Ашм. Чало — добрае жыто. Новікі Гродз, адабраў, буйноя зерня. Вялікія Баяры Шчуч. Само чало, ле падваротніцы лажыцца. Чало — вельмі харошаё збо* жа} зярно харошча [лепшае]. Альхоўцы Лях. Первая — чало, самая буйная зярно, сыплю ў гаруды ў свірне. Гемзы Шальч. Чыло звалі лепшая буйноя зярно. Саланое Віл. Чыло —самая буйная зярн'ё, каторая ляціць наперат. Рыбчына Віл; ф Пёршая, перша чало — буйное зерне. Пёршая чало — буйноя збожа, лучшая збожа. Ёдупка Шальч. Як веяць жыта, буйноя збожа ляціць найдаляй — гэта перша чало. Каменка Шальч. 2. Адборная траста льну. Самы добры лён — чало. Вялікія Баяры Шчуч. * ЧАЛО' II н. Тое ж, што i ч а л ё с н і к. У печы нёба (верх), уход — чало. 3 чала ў трубу дым выходзіць. Пасіене Лудз. ЧАЛО'НАК м. Тое ж, што i ч а л н а к. У чалонак цэўку уложыш. Лайпушкі Ігн. ЧАЛЮ 'СНІК м., ЧАЛЮ 'СНІКІ мн. Тое ж, што i ч а л ё сн i к. Беняконі Воран. У печы чалюснікі ест. Старыя Трокі Трак. ЧАЛЯ'ДКА ж. у стар. Парабчанка. Чалядка служыла ў хазяіна. Азяраны Раг. ЧАЛЯ'ДШ К м. устар. 1. Вучань, падручны майстра. За каваля вучыў, два чаляднікі дзяржаў. Гемзы Шальч. 2. Парабак. Чаляднікі i чалядніцы былі даўней, служылі ў багатых. Ахрэмаўцы Брасл. Хто Оагаты, то наймаў чаляднікаў. Ёдлавічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зярнё, чалядш
8 👁
 ◀  / 565  ▶