Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
ці не жана: жана чакая мужа, а дачка — хоцъ два дні не ідзі — бацькі не чакая. Ёдупка Шальч. 2. Чакаць набліжэння чаго-н. I Мая чакаюць, i Восьмага марта. Чакая, калі яйко знясе курица. Збляны Лід. Чакаем зараненька, што будзе. Я прагледзіла вочы: чакаям на аутобус. Да васьмі чакаў. Галыианы Ашм. 3. заг. чакай(це). Чакай, чакайце. Слухай, чакай, як мне праехаць? Малыши Лід. Чакайце, я зараз вам накажу свае дакументы. Дзераўное Стаўб. ЧАЛАВЕ'К, ЧОЛОВЕ'К, ЧОЛОВГК м. 1. Чалавек. Нам печка была на трыцаць чалавек. Месянцы Брасл. Чатыры чалавекі ў хаці. Галыианы Ашм. Чалавек выцягнуў каня на балота. Цяпінцы Віл, Чалавеку усё багаства— здароуя. Малышы Лід. Такі скрытны чалавек. На шчэдрынец чалавека прыбяруць у ваўка, у казла. Дарава Лях. Кажному чоловекові як станэ росказваці. Смаляніца Пруж. Сами горшы чалавек — примака: сколькі ні рабі — усё мала. Ёдупка Шальч. Яш хітрыя чалавека ашукаць. Грыкені Вільн. Ніхто боляй не перажывець, як гаратны чалавек за сваё жыццё. Вузла Мядз. N каждага чалавека жызня — раман. Пераброддзе Міёр. На чалавеку толькі адні рогі не нарастуць i лаза не вырасціць, а так усё на яга ўзбіваіца. Саланое Віл. Як муха: чалавек жыу — i рукі згарнуў. Новіны Нясв. V Што людзі, то i чалавек. Буды В.-Дзв. Чалавека не раскусіш — не арэх. Кап чалавека ўзнаць, нада з'есці пут солі, то можна знаць. Пераброддзе Міёр.. Добраму чалавеку ўсюды ёсць работа. Кудзялянцы Шальч. Гapa з гарой не сойдзіцца, чалавек з чалавекам сойдзіцца. «Чаго шукаеш?»— «Чалавека». Ёдупка Шальч. 2. Мужчына. Там чалавек замаўляў ад укусаў гада. Завельцы Астр. Там сыдылі чоловікі. Дзмітравічы Кам. 3. Муж. Учора пакупіў мяса чалавек мой. Парэчча Гродз. Я на наехала за сваім чалавекам. Саланое Віл. Чалавек мой, мужик,— інвалід. Дарава Лях. Яна з чалавекам. Азяраны Раг. Чоловіка забралі нэвэдомо куды. Дзмітравічы Кам. ЧАЛАВЕ'ЧАК, ЧЭЛОВЕ'ЧАК м. памянш. Зрэнка. Міратычы Карэл. Чалавечак у воку. Вялікія Баяры Шчуч. Чалавечак у воку е. Альхоўцы Лях. Чэловечак у воку. Сакаляны Сакол. ЧАЛАВЕ'ЧЫНА м. пагард. Чалавек. Пашоў нейкі чалавечына. Мярэцкія Глыб. ЧАЛАВЬГ прим. Буйны, адборны, лепшы. Само чалавое зярно адбіралі на насенё. Мсцібава Ваўк. Чалавоя жита — харошая, буйная. Янова Рас. ЧАЛЕ'Й м. Дэраш. Чалей — вол марозавага цвету. Парэчча Гродз.; параўн. руск. чалый тж'. ЧАЛЕ'СШ К, ЧАЛЕ'Ш Ш К ж., ЧЫ ЛЕ'СНІКІ мн. Чалеснікі. Чалеснікі — у печи увахот. Завельцы Астр, Пастаў кацёл лі чалесніку. Мярэцкія Глыб. Заслонкай зачапіла за чалеснік. Onca Брасл. У чалесніку скора перагараіць i вываліваіцца цэгла. Ёдлавічы Брасл. Выдраўся чалеснік: Гемзы Шальч. Чалес
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці, чалесш, чалеш
8 👁
 ◀  / 565  ▶