Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
дварышча; сялетні цялюк. Нада зарэзаць цялюка. Груздава Паст. Загналі цялюка. Ліпнікі Вільн. Нашла травы цялюку. Цялюку не давала, ні пояна стаіць. Я цялюку зварыла — можна паставіць. Паляцкішкі Воран. Мая карова пяршачка — з nepшым цялюком. Магуны Паст. Цялюке яўрэі куплялі. Парэчча Гродз. Цялюкоў паіла. Быстрыца Астр. 2. перан. Хто ціхі, спакойны. I на кавалера скажуць — цялюк; V Спакойны як цялюк. Чычалі Швянч. ЦЯЛЮ ЧО'К м. памянш.-ласк. да ц я л ю к 1. Цялючок ест маленькі. Паляцкішкі Воран. Цялючкі ходзяць na полі. Новыя Мацалі Варэн. Цялючка зарэзалі. Кудзялянцы Шальч. ЦЯЛЯ', ЦЯЛЁ н. Toe ж, што i ц я л ё н а к. Навязала цяля. Солы Смарг. Карова c целем. Сакаляны Сакол. Цяляці свайго няма. Збляны Лід. Дзве цяляці прывязлі. Альхоўцы Лях. Скінула карова цялё. Чуркі Ашм. Цялё нада паіць. Вузла Мядз. Цялё здам. Навасёлкі Лід.; гл. ДАБМ, карты № 86—88. ЦЯЛЯПА'ЦЦА незак. Toe ж, што i ц е л я п а ц ц а 1. Цяляпаюцца ў фартусе брынды. Бакшты Іўеў. Дзве касэ былі — па саму спіну цяляпаліся. Новіны Нясв. ЦЯЛЯПЕ'Й м. зневаж. Toe ж, што i ц ю м ц я л я й. Яна цяляпея мела: маўчаў, што яна робя — добра было. V Сякітакі цяляпей, a ўсё троха ляпей. Малі Астр. ЦЯЛЯ'ТНІК м. Даглядчык цялят. Ідзі рабіць за цялятніка! Альхоўцы Лях. Чаму за цялятніка пашоў? Старое Сяло Зэльв. ЦЯЛЯ'ТНІЦА ж. Даглядчыца цялят. Цялятніца цялят даглядая. Гемзы Шальч. Я цялятніцай рабіла. Лоск Валож. ЦЯЛЯ'ЦІНА, ЦЯЛЯ'ЧЬІНА ж. Цялячае мяса. 3 абеда будзіць ў магазіне цяляціна. Саланое Віл. Цялячыну купіла. Крэва Смарг. Цялячыну зажарыла. Альхоўцы Лях. Летам цялячыны не дастанеш. Мсцібава Ваўк. ЦЯЛЯ'ЧЫ, ЦЭЛЯ'ЧЫ прым. Цялячы. Цяляча мясо. Дакудава Лід. Цялячо мясо люблю. Альхоўцы Лях. Ядзяць цэлячэ менсо. Крынкі Крын. ЦЯ'МКАЦЬ незак. Разумець, цяміць, кеміць. Ен не цямкае, не знаець, дзе рыбу лавіць. Замошша Брасл. ЦЯ'МКІ прым. Кемлівы, памятлівы. Ён быў маліц цямкі, вучыўся добра i помніў усё. Яна баба цямкая — усё схватвая на ляту. Ёдлавічы Брасл. ЦЯМНАТА' гл. ЦЕМНАТА' ЦЯМ НГЦЬ незак. Зацямняць. Ты цямніш пісаць! Ністанішкі Смарг. Адыйдзі, ні цямніі Малахоўцы Бар. ЦЯМНГШ ЧА н. павел. Цемната, цемра. Цямнішча на дварэ! Груздава Паст. ЦЯМНО' прысл. Цёмна. Цямно было ўночы. Паляцкішкі Воран. ЦЯМНЯ'ЦЬ незак. 1. безас. Цямнець. Ужо вечар, цямняя, шарэя, змяркая. Вялікія Баяры Шчуч. 2. асаб. Toe ж, што i ц я м н i ц ь. Не заступай, не цямняй агню! Галубы Маст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

цэлячы, цяляпацца, цялячьіна, цямкаць
8 👁
 ◀  / 565  ▶