пырвае. Рыбчына Віл. 2. Зябнуць. Цюцюрэяць індзючкі, як холадна. Рыбчына Віл. 3. перан. экспр. Сядзець моўчкі. Нешта ён цюцюрэя, сядзіць, не гаворыць. Рыбчына Віл.
ЦЮШКА ж. Палонка, праломка. Зімой рыба затыхаецца, як праб'юць цюшку, яна тады лезіць у гэту цюшку наверх. Нада прасячы цюшку. Зімой на возяры прасякаюць цюшку і рыбу дастаюць. Мярэцкія Глыб. Цюшка на рацэ прасечана. Беразіно Докш.
ЦЯ займ. Цябе. ∇ А бадай ця не знаць! Кураполле Паст.
ЦЯВІНА ж. Тое ж, што і ц а в і н а 1. Цявіна бульбы. Семежава Кап.
ЦЯГ, ЦЯХ м. 1. Вяроўка, рэмень. Цягам ці супоняй падпяражуцца па кажуху. Азяраны Раг. 2. Пачырванелы след на целе ад пабояў. Тут цяг нейкі, як ад рамня. Валынцы В.-Дзв.
ЦЯГА ж. Тое ж, што і ц ё н г 1. Цяга ў печы дрэнная. Мыто Лід. Нетуці цягі ў трубе. Дзёрнавічы В.-Дзв.
ЦЯГАЙ м. лаянк. Валацуга. Цягай ты гэтакі! Нігды ў хаце не ўседзіш, недзе валачэшся. Галубы Маст.
ЦЯГАЙЛА м. Тое ж, што і ц я г а й. Дакудава Лід.
ЦЯГАЛЫ ◊ Цягалы туды — хутка пабегчы, драпануць. Як сказалі яму — ён штаны на сябе і цягалы туды! Вецярэвічы Пух.
ЦЯГАМ прысл. Адно за адно. Зачапіў цягам два палены. Мачаск Бярэз. ◊ Адным цягам — павольна, паступова. Шах за шагам — адным цягам. Володзькі Малад.
ЦЯГАНІНА ж. Марудная работа, клопат. Там цяганіна з гэтымі качкамі. Парэчча Гродз. Будзя цяганіна з гэтай работай. Жылі Іўеў. Цяганіна па тых паездах ездзіць, я раз паехаў і заблудзіўся. Баброўнікі Гарад.
ЦЯГАЦЦА незак. Тое ж, што і ц ё г а ц ц а. Цягайся па вуліцы. Вецярэвічы Пух. Тая да хаты ідзе, а ты цягалася па вёсцы. Кіралі Шчуч. Чаго ён па палёх цягаецца?! Паляцкішкі Воран.
ЦЯГАЦЬ незак. 1. Тое ж, што і ц ё г а ц ь 1. Пайду цягаць салому. Рудня Астравітая Чэрв. Ён цягоў сено ў копы. Вялікія Баяры Шчуч. Прывязуць, выгрузюць, а ты цягай гэты брыкет! Чапаеўскі В.-Дзв. Самі цягаям сенаш. Гальшаны Ашм. Мне нада цягаць ейная дзіця. Плябанцы Ашм. Цягалі насілкамі пясок на гару. Літва Лях. Яе бацька рабіў склеп, цягаў камення. Ёдупка Шальч. 2. Выцягваць з глыбіні. Ідзі цягай ваду з калодзезя! Азяраны Раг. 3. экспр. Рыбачыць. Яршы цягаіць з возера. Замошша Брасл. 4. Вазіць сабой. Ён саначкі цягая. Лоск Валож. ∇ Рас любіш катацца — любі і саначкі цягаць. Вузла Мядз. 5. ткац. Прыбіваць ніткі ўтку ў працэсе ткання. Як тчэш — цягаеш набіліцы туды-сюды. Слабада Мін. 6. Расцілаць. На лонку палатно цягалі, бялілі. Канюкай Вільн. 7. плыт. Сплаўляць. Лес перасталі цягаць па Нёмну. Збляны Лід. 8. Вадзіць з сабой. Яго малога сталі за сабой цягаць. Ах
85 👁