Старонка 372
◀ / 565 ▶
зямля. Цындра — цвёрдая чырванаватая зямля, усё там блажэй расце. Альхоўка Навагр. Цындра ў Нёмані пры самым беразе і ў полі. Дакудава Лід. Цындра ў берагах ракі цвёрдая зямля. Рыбчына Віл. Цындра — неўрадлівая зямля. Тухавічы Лях. ▽ Цвёрдая, як цындра. Быстрыца Астр., Мсцібава Ваўк.; параўн. польск. zyndra, zendra, літ. dzindra 'акаліна; цвёрдая зямля'. ЦЫНТУРЫЯ, ЦЫНТУРА ж. бат. Цвінтарэй. Цынтурыя розавянька цвіцець, горкая. Быстрыца Астр. Цынтурыя ў нас расце. Старыя Смільгіні Воран. На полі была цынтурыя, ад сэрца добрая; розавенькая, чатыры — пяць лісцікаў. Цынтурыя — слынная лякарства. Солы Смарг. На цененькіх бадылёчках цынтурыя расце; цынтурыя — ад жывата. Малі Астр. Цынтурыя расце, п'юць ад жывата. Кудзялянцы Шальч. Цынтура ад сэрца. Рыбчына Віл.; параўн. лац. Centaurium 'тж'. ЦЫНЦАЛІ мн., ЦЫНЦАЛЬ м. Тое ж, што і цапнякі 2. Адрызгаўшыся спадніца, цынцалі вісяць, вот баба ніраха. Старыя Смільгіні Воран. Новы мацерыал і абрызгайся — сколькі цынцалёў. Цынцаль адарві, а то вісіць. Ёдлавічы Брасл.; параўн. літ. tiñtalas, cincōlas, dziñdzilas 'тое, што целяпаецца', cincaliúoti 'целяпацца'. ЦЫНЦЫЛЕЙ м. Тое ж, што і цылідонія. Цынцылей расце ў нас. Сапоцкіна Гродз.; параўн. літ. cindalijà 'тж'. ЦЫНЦЫЛЕЯ, ЦЫНЦЫЛІЯ ж. Тое ж, што і цылідонія. Цынцылея жоўтым цветам цвіце. Каўняны Гродз. У нас гэту траву цынцылія называюць. Руднікі Шальч. ЦЫНЫ мн. Тое ж, што і цапкі 3. Цыны перакладалі накрыш. Нада перагнаць цыны на другую старану. Рагулішкі Даўг. ЦЫПАЧКІ мн. Тое ж, што і цыбачкі. Села на цыпачкі, сядзіць на цыпачках, як курыца. Ёдлавічы Брасл. Прысесці на цыпачкі. Беразіно Докш. На цыпачках ногі памлелі сядзець. Багушэвічы Бярэз. Садзіцца на цыпачках. Жодзішкі Смарг. ЦЫПЕНЯТА мн. Кураняты. Азарычы Пін.; параўн. літ. sipūkai 'тж'. ЦЫПЛІКІ мн. Тое ж, што і цапнякі 1. Цыплікі са стрэх вісяць. Дакудава Лід. Вісяць цыплікі па стрэхах. Галубы Маст. ЦЫПЛЯТНІЦА ж. Кураводка. Цыплятніца цыплят водзіць. Якубова Рас. ЦЫПЛЯЧКІ мн. памянш. Тое ж, што і цапнякі 1. Цыплячкі пазамярзайшы на стрэхах і на дрэвах. Галубы Маст. ЦЫПЛЯЧОК м. памянш. да цыпяль 1. Па гэтаму цыплячку смала цячэ ў кубачак. Бакшты Іўеў. ЦЫПУС м. мед. Тое ж, што і ціф. Цыпус быў у вайну. Дзяніскавічы Ганц. ЦЫПЯЛЬ м. 1. Дошчачка з паглыбленнем, латок. Цыпяль — дошчачка, па якой смала сцякая. Цыпяль з дзерава робяць і ў хвойку ўбіваюць. Нарабіў цыпляў многа. Бакшты Іўеў. 2. Прыстасаванне, на якім падвешвалі светач. Цыпяль падсуніш пад
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
72 👁
◀ / 565 ▶