Старонка 371
◀ / 565 ▶
Зроблены з цэменту. Крыш цымантовы. Крынкі Крын. Цамантовы надгробнік паставіў. Рагулішкі Даўг. Стары ў калодзісь уваліўся, у цамянтовы. Альхоўцы Лях. ЦЫМБАЛ м. зневаж. Лодар, гультай. Цымбал, лабідуда ты! Вялікія Нястанавічы Лаг.; параўн. літ. cimbalas 'тж'. ЦЫМБАЛЕЙ, ЦАНДАЛЕЙ м. бат. Тое ж, што і цылідонія. Ракаўскія Швянч. Цымбалей — жоўтыя цвяточкі. Кураполле Паст. Ад цандалея раны гояцца. Ёдупка Шальч. ЦЫМБАЛІСТЫ м. Цымбаліст. Так добро граў той цымбалісты. Талейкі Швянч. ЦЫМБАЛЫ мн. Цымбалы. ◊ Вялікія цымбалы — доўгае апавяданне, што патрабуе многа часу. Я вам заўтра раскажу пра гэта, гэта вялікія цымбалы. Крэва Смарг. ЦЫМБРАВІНА гл. ЦЭМБРАВІНА ЦЫМБРУК м. Тое ж, што і цаўё. Стральцы Гродз. ЦЫМБУР м., ЦЫМБУРЭ мн. Тое ж, што і цыбулё. Картапленік увесь, а ежэлі без лісця — то цымбур, цымбурэ. Цымбур, на чым табак расце, найбольш кажуць: ліст і цымбурэ. Дзяніскавічы Ганц. Цымбурэ наломяць ад буракоў, сасморгавалі лісты, адно цымбурэ варылі. Міратычы Карэл. У картапляніку цымбурэ. Паело нешто буракі, асталосо адно цымбурэ. Малахоўцы Бар. Цымбуром выцяўся, цымбуром выцяў яго. Цымбуроў ня хочыць есці карова. Альхоўцы Лях.; параўн. літ. stemberys 'сцябло'. ЦЫМУС м. кулін. Тушаная морква з мясам. У цымус клалі мясо, усё кладуць. Старыя Трокі Трак.; параўн. польск. cymes 'лепшы кавалак'. ЦЫНГЕЛЬ м. Язычок у дзвярной клямцы, на які націскаюць пальцам, каб адчыніць дзверы. Цынгель клямку паднімаіць, ён насквозь дзверы праводзіцца. Мыто Лід.; параўн. ням. Zimbel > літ. cingelis 'тое, што тырчыць'. ЦЫНДАЛЕ мн. Сандалі. ◊ Адкінуць цындале — памерці. Адкінуў, бедны, цындале! Пацаўшчына Дзятл. ЦЫНДАЛЕЙ м. 1. Тое ж, што і цылідонія. Цындалей каля платоў расце. Бакшты Іўеў., Альхоўцы Лях. 2. Настой чыстацелу. Цындалей ад жаўцюхі п'юць. Бакшты Іўеў. Цындалей піла — ачышчая кроў. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. літ. cindalija 'цылідонія'. ЦЫНДАЛЕЯ, ЦЫНДАЛІЯ ж. Тое ж, што і цылідонія. Цындалея — горка-горка. Цындалея на гародзе расце, на абмешку; губы зацягвая, як паколюцца, калі памажаш цындалеяй. Кіралі Шчуч. Карэні цындаліі параць і даюць карові піць, як карова кроўю мочыцца. Міратычы Карэл.; параўн. літ. cindalija 'тж'. ЦЫНДРА ж. 1. Акаліна на паверхні расплаўленага металу. Цындра ў кузні, каваль паля жалеза, гэта незгаральныя атходы. Івашкаўцы Смарг. Цындра ад залеза адлятая ў кузні, нагар такі. Малахоўцы Бар. 2. Вельмі цвёрдая, з чырвоным адценнем
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 565 ▶