СЦЕЖАЦЬ ж. Сцежка. Вытапчу сцежаць у сад. Жыдзевічы Іўеў.
СЦЕЖКА, СЦЕШКА, СТЭЖКА ж. Сцежка. Ідзі, там сцежка е. Дзяніскавічы Ганц. Сцешка была пратаптана па лонкі. Ёдлавічы Брасл. Па якой сцешца ісці — не знаяць. Лоск Валож. Стэжка — узкая дорожка. Смаляніца Пруж. Як паходзіць хто па полю, то кажуць — адны сцежкі. Дзяніскавічы Ганц. Харошыя сцешкі каровы парабілі. Кіралі Шчуч. у знач. прысл. сцешкаю; сцежкамі. Па сцежцы; у радкі. Ехаў сцешкаю, на шасе з'яжджаў. Дарава Лях. Ткалі ручнікі сцежкамі. Азяраны Раг. ◊ Відзець сцёшку — мець зрок. Добра, як сцешку сам сабе відзіш. Вузла Мядз. Не відзець сцешкі — траціць зрок, быць сляпым, не бачыць. Скора не буду пад нагамі відзець сцешку. Ёдупка Шальч. Як дапяў да дзешкі, то не ўвідзіў сцешкі. Малі Астр. Загадзіць сцёшку — стварыць перашкоды другому, прычыніць вялікія непрыемнасці. Благі чалавек загадзіць сцешку харошаму. Вузла Мядз.
СЦЕЖЭРЫСКО н. Тое ж, што і с ц ё ж а р 2. Сцежэрыско роб'ят: забівают палі, дручкі кладут і на іх — сено. Лука Нараўк.
СЦЕКАЦЬ незак. Сцякаць. Адагрэтае кісла молоко ў сырніку сцекае. Лука Нараўк. Упяцёх, ушасцёх на машыне, з іх вада сцекае. Дзяніскавічы Ганц. Са страхі сцекала вада. Вецярэвічы Пух. У выразе: Як рука сцёкае — як абхапіць пальцамі рукі. Цёрты лён вяжуць у жменькі: бяруць жменьку, як рука сцекае. Дзяніскавічы Ганц.
СЦЕКЛЫ прым. Шалёны. Ён не сцеклы сабака — не, не! Сабака файны — пільнуе дому. Старыя Трокі Трак.; параўн. польск. wściekły 'тж'.
СЦЕКЦІСЯ зак. Зрабіцца кволым, змарнець (пра гародніну). Сцекліся буракі, зараслі травою. Чарняўскія Лудз.
СЦЕЛІШЧА н. Месца, дзе сцелюць лён. Вязуць на сцелішча лён, расцілаюць. Мішневічы Шум. Сцелюць лён на сцелішча, як выліжыўся — у кулі візалі. Валынцы В.-Дзв. Лён са сцелішча ў вяскі візалі. Кураполле Паст. На сцелішчы лён быў пасланы. Саланое Віл.
СЦЕЛЬКА ж. шав. Вусцілка, сцілка. Сцелька парвалася ў ботах. Альба Нясв.; параўн. руск. стелька 'тж'.
СЦЕМНІЦЦА гл. СЦЁМНІЦЦА
СЦЕНА гл. СЦЯНА
СЦЕНАЧКА памянш. да с ц ё н к а II, 3. Сценачка вядзе прас кусты. Гемзы Шальч.
СЦЕНКА ж. памянш. да с ц я н а 1. Сценку закінуў у шулля. Рыбчына Віл. Званок у сценца зроблены, каб званіў. Гальшаны Ашм. Павесіла на сценку халат. Малышы Лід. Грубка з высокай абагравальнай часткай, у якой праходзіць дымаход. Трэба сценку паліць — выстудзіла хату. Дэгшні Шальч. Кап я каля сценкі цёплай пасядзела. Вострава Маст.
77 👁