Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
ЦЕРЭ'МШ ЫНА ж. бат. Чаромха. 3 церэмшыны галье ламаюць. Дзяніскавічы Ганц. ЦЕРЭ'ПА м. i ж. зневаж. Той, хто някемлівы. Церэпа называюць таго/ хто не панімая. Эта жмудзяцкае слова. Парэчча Гродз. ЦЕРЭ'Я ж. Toe ж, што i ц е р э л ь н і ц а. Церэя — хто лён трэ. Жылі Іўеў. ЦЕСА'К гл. ЦЯСА'К ЦЕ'САНЫ дзеепрым. буд. Апрацаваны часаннем. У нас бэлькі цесаны. Мсцібава Ваўк.; параўн. руск. тесанный тж'. ЦЕ'СЛЯ м. Цясляр. Цесля — хто будуе хаты. Грыкені Вільн. Цесля хаты рабіў. Быстрыца Астр. Тады цесля рабіў хаты. Мсцібава Ваўк.; параўн. польск. cieśla тж'. ЦЕ'СНО, ЦЕ'СНА прысл. Цесна. Там цесно, хата не велька. Ялова Пруж. V Двум катам у мяшку цесна — пра сямейны разлад. Вузла Мядз. ЦЕ'СНЫ, ЦЯСНЫ' прым. 1. Малы па размеру. Бот цесны. Лоск Валож. Hi купляй боты — яны цясныя. Асавец Віл. 2. Абмежаваны па плошчы. Цеснае мейсца. Лоск Валож. Хатка была цясная. Вузла Мядз. Індыкі запіралі, як дзе цесная месца, кап не хадзілі.ўЗавельцы Астр. ЦЕ'СТА, ЦЕ'СТО я. i ж. 1. Хлебнае цеста. Замесім цеста, свежы хлеп спячом. Груздава Паст. 2. Рошчына. Наліваеш гэту цвету на сквараду. Індра Красл. 3. Свіная яда, прыгатаваная з мукі i бульбы. Трэба замяшаць цвета свіням. Гемзы Шальч. Цесто — мука с картошкаю для свіней. Я ўжо цветам кармлю. Альхоўцы Лях. ЦЕ'СТАВАТЫ прым. Ацеслівы. Хлеп з закальцам, цеставаты. Масілавічы Сл. ЦЕСЬ, ЦЁЗЬ, ЦЕСЦЬ м. Бацька жонкі ў адносінах да зяця. Тут яго цесь. Індра Красл. Цесь i цешча да яго прыехалі, Магуны Паст. Мой цесь, як родны. Быстрыца Астр. Стары ўжо мой цесь. Асавец Віл. Мой цесь яшчэ малады. Вялікія Нястанавічы Лаг. Яго цесь паехаў. Лісна В.-Дзв., Пасека Ст.-Дар. Цезь, бувала, гаворыць: «Разьві можыць козь [косць] балець?» Ласвіцкія Шум. Цесць захварэў. Мярэцкія Глыб. Цесць памагае\ то даццэ, то зяцю. Кіралі Шчуч. ь ЦЕ'ТА займ. Гэта. Цета сын пашоў. За цета плаціць трэба. Цета нагу перавязалі. Малыя Аўцюкі Калінк. ЦЕўАЧКІ займ, памянш. да цета. Такі маленькі. Цетачкі кусочак адрэзала. Малыя Аўцюкі Калінк. ЦЕ'УКАЦЬ, ЦЁУКАЦЬ незак. экспр. Гаварыць недарэчнае, лапатаць. ён цеўкае абы-што. Новіны Нясв. Ходзіць i дзет цёўкае, сама не знае щто. Мачаск Бярэз.; параўн. літ. čiaukoti 'павольна есці'. ЦЕ'ЦЕР м. Тое ж, што i ц е р ў к. Істра Лудз. ЦЕ'ЦЕРВА зб. ж. Цецерукі. Цецерва — лясные серые птуш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

тагоі, хадзілі.^завельцы, це^ачкі, цесак, цеукаць, цясак
6 👁
 ◀  / 565  ▶