Старонка 351
◀ / 565 ▶
ЦЕПЕР гл. ЦЯПЕР ЦЕПЕРСЯ, ЦЕПЯРСЯ прысл. Даўно, значны прамежак часу. Цеперся паехаў; цеперся сядзімо. Альхоўка Навагр. Цеперся пашоў, і яго няма. Пашоў зелё рваць цепярся, нашлі нежывого. Альхоўцы Лях. ЦЕПКАЦЬ незак. Тое ж, што і цахліць. Цепкаюць курчаты. Гемзы Шальч.; параўн. літ. ciepsėti 'тж'. ЦЕПЛАТА, ЦЯПЛАТА, ЦІПЛАТА ж. 1. Цёплае надвор'е, гарачыня. Цеплата гэта, не магу быць на сонцы. Солы Смарг. Цяплата на дварэ. Дэгшні Шальч. 2. у знач. прысл. цеплатой. У час цёплай сонечнай пагоды. Цеплатой кабан ляжаў у цяньку. Ёдупка Шальч. ∇ Ціплата касцей ня ломіць. Кураполле Паст. ЦЕПЛЕЙ гл. ЦЯПЛЕЙ ЦЕПЛІЦЦА незак. Паліцца (у печы), ацяпляцца. Даўней казалі «Цепліцца печка, цепліцца асець, цепліцца лазня». Валынцы В.-Дзв. Тут цеплілася печ, затое ад сцяны тошча было. Магуны Паст. ЦЕПЛІЦЬ незак. Паліць. Пашла печ цепліць. Печку цепліла. Лайпушкі Ігн. Яна ўжо цепліць у печы. Ракаўскія Швянч. Нада печ цепліць. Чаму печкі ня цепліш? Мярэцкія Глыб. Пашла пліту цепліць. Цепліць ня буду — цёпла. Магуны Паст. Печ ня цепліла, бульбу вараную яшчэ маю. Ёдлавічы Брасл. Яна будзіць цепліць печ. Талейкі Швянч. Там ня цеплілі, наглуха закрыта хата. Груздава Паст. Мама стала печ цепліць. Кураполле Паст. Цепліла печ, у печы. Рудня Астравітая Чэрв. Нада лазню цепліць. Рагулішкі Даўг. Нада байню цепліць. Ахрэмаўцы Брасл. Пайду цепліць лазню. Нада было тую суботу цепліць лазню. Ёдлавічы Брасл., Мярэцкія Глыб. Цепліш лазню? Малькуны Ігн. Цеплілі лазню. Быстрыца Астр. Як зберыш гультаёў усіх, хто ня хочыць цепліць лазню. Груздава Паст. Як я цеплю байню, то ўсім можна мыцца. Магуны Паст. Нада ісці баню цепліць. Кураполле Паст. Я баню цепліў. Вузла Мядз. Буду лазню цепліць. Дварчаны Паст. Нада было цепліць асець. Груздава Паст. Уночы цеплюць яўю. Чычалі Швянч. Цепліць восець. Філіпаўцы Красл. Асець цепліць. Мярэцкія Глыб. Восяць цепляць і лён сушаць. Вязынка Маладз. ЦЕРАБЕЖ, ЦЕРАБЕШ м. Выцерабленае месца пад поле, сенажаць. Касіў на церабяжы. Лапічы Асіп. Пашлі касіць на церабеш. Гемзы Шальч. Цалу дзялку выцерабілі і зрабілі церабеш, там кусты былі. Кіралі Шчуч. Пасеяў на пасецы, церабеш яшчэ называюць. Солы Смарг. ЦЕРАБЕЖНІК м. 1. зб. Галлё. Церабежнік нада спаліць. Мыто Лід. 2. Тое ж, што і церабеж. Касіў на церабежніку. Быстрыца Астр. ЦЕРАБЕНЯ н. Абцярэбліванне. Якое тваё церабеня — ты больш пакіняш ацяропкаў, як ацярэбіш. Кіралі Шчуч. ЦЕРАБІЦЦА, ЦЯРАБІЦЦА, ЦІРАБІЦЦА незак. 1. Чухацца. Што ты цярэбішся ўсё? Беразіно Докш. Свярбіць цела — ця
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
72 👁
◀ / 565 ▶