ЦЕПЕ'Р гл. ЦЯПЕФ ЦЕ'ПЕРСЯ, ЦЕ'ПЯРСЯ прысл. Даўно, значны прамежак часу. Цеперся паехаў; цеперся сядзімо. Альхоўка Навагр. Цеперся пашоў, i яго няма. Пашоў зелё рваць цепярся, нашлі неживого. Альхоўцы Лях. ЦЕ'ПКАЦЬ незак. Toe ж, што i ц а х л і ц ь. Цепкаюць курчаты. Гемзы Шальч.; параўн. літ. ciepseti тж'. ЦЕПЛАТА', ЦЯПЛАТА', ЦІПЛАТА' ж. 1. Цёплае надвор'е, гарачыня. Цеплата гэта, не магу быць на сонцы. Солы Смарг. Цяплата на дварэ. Дэгшні Шальч. 2. у знач. прысл. цеплатби. У час цёплай сонечнай пагоды. Цеплатой кабан ляжаў у цяньку. Едупка Шальч. V Ціплата касцей ня ломіць. Кураполле Паст. ЦЕПЛЕ'Й гл. ЦЯПЛЕ'Й ЦЕТШ ІЦЦА незак. Паліцца (y печы), ацяпляцца. Даўней казалі «Цепліцца печка, цепліцца асець, цепліцца лазня». Baлынцы В.-Дзв. Тут цеплілася печ, затое ад сцяны тошча было. Магуны Паст. ЦЕ'ПЛІЦЬ незак. Паліць. Пашла печ цепліць. Печку цеплі,ла. Лайпушкі Ігн. Яна ўжо цепліць у печы. Ракаўскія Швянч. Hada печ цепліць. Чаму печкі ня цепліш? Мярэцкія Глыб. Пашла пліту цепліць. Цепліць ня буду — цёпла. Магуны Паст. Печ ня цепліла, бульбу вараную яшчэ маю. Ёдлавічы Брасл. Яна будзіць цепліць печ. Талейкі Швянч. Там ня цеплілі наглуха закрыта хата. Груздава Паст. Мама стала печ цепліць. Кураполле Паст. Цепліла печ, у печы. Рудня Астравітая Чэрв. Нада лазню цепліць. Рагулішкі Даўг. Нада байню цепліць. Ахрэмаўцы Брасл. Пайду цепліць лазню. Нада было тую суботу цепліць лазню. Едлавічы Брасл., Мярэцкія Глыб. Цепліш лазню? Малькуны Ігн. ЦеплШ лазню. Быстрыца Астр. Як зберыш гультаёў усіх, хто ня хочыць цепліць лазню. Груздава Паст. Як я цеплю байню, то ўсім можна мыцца. Магуны Паст. Нада ісці баню цепліць. Кураполле Паст. Я баню цепліў. Вузлу Мядз. Буду лазню цепліць. Дварчаны Паст. Нада было цепліць асець. Груздава Паст. Уночы цеплюць яўю. Чычалі Швянч. Цепліць восець. Філіпаўцы Красл. Асець цепліць. Мярэцкія Глыб. Восяць цепляць i лён сушаць. Вязынка Маладз. ЦЕРАБЕ'Ж, ЦЕРАБЕ'Ш м. Выцерабленае месца пад поле, сенажаць. Касіў на церабяжы. Лапічы Acin. Пашлі касіць на церабеш. Гемзы Шальч. Цалу дзялку выцерабілі i зрабілі церабеш, там кусты былі. Кіралі Шчуч. Пасеяў на пасецы, церабеш яшчэ называюцъ. Солы Смарг. ЦЕРАБЕ9КНІК м. 1. зб. Галлё. Церабежнік нада спаліць. Мыто Лід. 2. Тое ж, што i цер а беж. Касіў на церабежніку. Быстрыца Астр. ЦЕРАБЕ'НЯ н. Абцярэбліванне. Яков тваё церабеня — ты больш пакіняш ацяропкаў, як ацярэбіш. Кіралі Шчуч. ЦЕРАБГЦЦА, ЦЯРАБГЦЦА, ЦІРАБГЦЦА незак. 1. Чухацца. Што ты цярэбішся ўсё? Беразіно Докш. Свярбіць цела — ця
Дадатковыя словы
надворе, цепкаць, цеплатбй, цеплей, цяплей
15 👁