Старонка 340
◀ / 565 ▶
хоўкі і нумаратара, то той лес ці прадоў, ці укроў. Пацаўшчына Дзятл.; параўн. польск. cecha 'тж'. ЦАЦАНКА Абяцанка — цацанка, а дурному радасць — пра нязбыўнае абяцанне і даверлівага чалавека. Малі Астр. ЦАЦКА ж. 1. Рэч, прызначаная для гульні дзецям. Трэба дзецям цацак купіць. Кіралі Шчуч. Цацак дасі, кап гуляла дзіця. Солы Смарг. Дзіця забаўляецца цацкамі. Вострава Маст. Чы вашы то цацкі? Дзмітравічы Кам. Цацкаў надам дзецям, яны забаўляюцца. Дэгшні Шальч. 2. перан. Добры, лагодны чалавек. Пядзісят гадоў жыла я з мужыком; і вы думаеце цацка быў — як стукніць кулаком — лошкі ў стол паўіжджаюць і стол угнецца, а барані бох, па плічах! І ніхто з суседзяў не знаў, ці ён благі, ці добры; нікому слова не сказала, не пажалілася. Саланое Віл. ЦВАК гл. ЦВЕК ЦВАНЫ прым. Кемлівы, дасціпны, разбітны. Хто цваны, той усюды дойдзе. Завельцы Астр.; параўн. польск. cwany 'хітры, спрытны'. ЦВАРКУН гл. ЦВЫРКУН ЦВАТОК м. памянш. да цвэт. У саду ні цватка! Кухты Віл.; параўн. руск. цветок 'тж'. ЦВЕК, ЦВІК, ЦВІХ, ЦВЯК, ЦВАК м. Цвік. Цвек прыбіў заніска. Быстрыца Астр., Магуны Паст. Цвек цалёвы. Старыя Трокі Трак. Трэба цвек угнаць у сцяну, завесы прыбіць. Выцягні цвек апцугамі! Малькуны Ігн. Бывае трохцалёвы цвек і бальшыя цвякі. Гемзы Шальч. Забі цвек, а то галаву праб'еш! Магуны Паст. Нада убіць цвек, а як многа — цвякі. Ёдлавічы Брасл. Быў цвек дзеравяны. Руднікі Шальч. У покуці убіла цвек — ручнік павесіць. Паляцкішкі Воран. На цвяку вісяць нажніцы. Лоск Валож. Цвяком прабі доску! Ахрэмаўцы Брасл. Цвякі табе аддам. Саланое Віл. Тры цвякі ўеўшы карова. Паляцкішкі Воран. Цвякі трэба рабіць. Ракаўскія Швянч. Дзеравяныя цвякі рабілі — дубовыя. Баброўнікі Гарад. Яна набіла цвякоў на дошку і палажыла на масток, кап ня ездзілі праз масток. Дэгшні Шальч. Цвякоў няма доску прыбіць. Жодзішкі Смарг. Дзесяць кілаграм цвякоў прывёз. Чычалі Швянч. Цвякамі падбівалі абзацы. Стральцы Гродз. Не скажа цвек, а цвік. Гальшаны Ашм. Ён егдзіў у Мінск, даставалі цвік, на кастылёх ходзіць. Альхоўка Навагр. Прабіў нагу на цвік. Вострава Маст. Убі цвік і навесь пальто! Вялікія Баяры Шчуч. Цвік заганіла у сценку. Альхоўцы Лях. Там цвіке не руш! Пацаўшчына Дзятл., Парэчча Гродз. Цвіх сагнуў, цвіхамі прыбіў, многа цвяхоў. Рудня Астравітая Чэрв. Прабіла нагу на цвяк, цвяк загнаў. Рыбчына Віл. На цвак вяроўку зачэпіш і крукам уеш. Цвакамі грэбінь нагнаны, пачэшаш яга [лён]. Саланое Віл. Сядзеў як цвік — роўна, нерухома. Міратычы Карэл.; параўн. польск. ćwiek 'тж'. ЦВЕНЬКАЦЬ незак. экспр. Надакучліва прасіць, канькаць. Што ты цвенькаеш, адстань! Малыя Аўцюкі Калінк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 565 ▶