выпілі — і ніц нэ зосталосе. 2. Наляцець. Мухі схлынулі до хаты, тэпэр йіх повно. Курашэва Чыж.
СХЛЯНУТІ зак. Схудзець, змарнець. Вэсною было мнуого роботы, всё куоньмі оралі, сіеялі, волочылі — і коло роботы коні муоцно схлянулі. Курашэва Чыж.
СХМУРНЕЦЬ зак. перан. Панурыцца, зрабіцца змрочным, невясёлым. Па абедзе хлопец схмурнеў. Завельцы Астр.
СХМЫЛІЦЦА зак. экспр. Зазлаваць, выказаць незадаволенасць выразам твару. Лена як схмылілася — ні цукеркаў у іх не ўзяла, ні вады не падала. Малі Астр.
СХНУЦЬ, СХНУТЫ незак. 1. Сохнуць. Цяпер не зіма, што ня схне доўго. Схло на дварэ. Альхоўцы Лях. Ніхай схне канюшына. Дарава Лях. Хустка хутко схнэ. Дзмітравічы Кам. Сталі снапэ схнуць. Вецярэвічы Пух. 2. перан. Трывожыцца, хвалявацца. Схні за сено, што гніе. Дарава Лях.
СХОВА ж. Схоў. Знашоў схову добру і схаваўся. Кіралі Шчуч.
СХОВАЛКА ж. Тое ж, што і схова. Цяпер у мяне сховалкі ня будзя. Вецярэвічы Пух.
СХОВАНЫ гл. СХАВАНЫ
СХОВАТЫ зак. Тое ж, што і схаваць 2. Трэбо сховаты мёртвого. Горск Бяроз.
СХОВІШЧА н. Укрыцце. Сховішча для парцізан было тут харошая. Ахрэмаўцы Брасл. Рыбы сховішча — на мелях. Замошша Брасл.
СХОД м. 1. Усход. Да сонца сходу выганялі пасці кароў. Месянцы Брасл. ◊ Ад схода да захода (сонца) — на працягу ўсяго светавога дня. Калісь на жалезнай дарозі рабілі ад схода да захода слоньца — і зараблялі дзесяць капеяк за дзень. Азяраны Раг. Ад сходу да заходу работаў я ў пана. Навасёлкі Лях. 2. Апошняя квадра месяца. Ужо месяц на сходзя. Жодзішкі Смарг. На сход месяца благая пара. Мярэцкія Глыб. 3. у знач. прысл. сходам. У час апошняй квадры месяца. Сходам месячка пагода не паладзілася. Азяраны Раг.
СХОДАЦЬ зак. Перасіліць, перамагчы, пераадолець. Я не сходаю іх. Саланое Віл.
СХОДЖВАЦЬ незак. Убываць, змяншацца (пра квадры месяца). Стары месяц сходжвае. Мачаск Бярэз.
СХОДЖУВАЦЦА незак. Стыкацца. Дзве доскі там сходжуваюцца на крышы. Ухвала Круп.
СХОДЗІЦЦА, СХОДІТІСЕ незак. 1. Сыходзіцца ў адно месца. Людзі сходзіліся глядзець іх. Жылі Іўеў. Хтосьці купіў той плуг, то сходзіліса і глядзелі с кожнай праве хаты. Васілевічы Гродз. Гості началі сходітісе на вэсіеле по обіеді. Курашэва Чыж. 2. Сустракацца. Молодые сходілісе вэчэром в садкові. Курашэва Чыж. 3. Супадаць (пра дарогі). Дорогі сходятсе. Курашэва Чыж. 4. Набліжацца, быць падобным. Іх гаворка ў наш разгавор сходзіцца. Кураполле Паст.
75 👁