ражаць на капусных лістах. Малі Астр.; параўн. літ. krŭmelis 'асцоўная частка чаго-н.' , ХРУМЕ'ЛЬЧЫК м. памянш. да х p у м ё л ь. Хрумельчык выражаць з лісця. Малі Астр.
ХРУМЛГНА ж. Toe ж, што i х р у м ё л ь. Хрумліну трэба зразаць. Малі Астр.
ХРУ'МСТ м. анат. Храсток кончыка хваста. Хрумст у хвасце;. у канцы хваста. Малі Астр.
VКалі ніжэй калена хрумст — карова малочная. Малі Астр.; параўн. літ. krumslys 'сустаў касці'.
ХРУ'МСТАЦЬ незак. Хрусцець. Хрумстая гурок. Ёдупка Шальч.
ХРУ'МСТКІ, ХРУ'МСКІ прым. Які хрусдіць. Свіня [грыбы] есць, яны чорныя, як зварыш — чорныя i хрумсткія, i смашныя. Груздэ — хрумсткія, здаровыя i харошыя. Кіралі Шчуч. Хрумсткі падасінавік. Бакшты Іўеў. Рьіжыкі — хрумскія грыбэ. Збляны Лід.
ХРУМСТО'К м. Крыж. Хрумсток у мяне балеў цэльны тыдзень. Гемзы ІІІальч.
ХРУ'МСЦЕНЬКІ прым. памянш. да х р ў м с т к і. Звары кусок галавэ, смашна мяса з галавэ, хрумсценькая, як храсток. Кіралі Шчуч.
ХРУМСЦЬ выкл. у знач. вык. Адпавядае знач. дзеяслова хрумсцець. Лдкусваць. Ужо ладная была, гліну ела. Бывала стыдаюся, у кяшэнь схаваю, a тады хрумсць, хрумсць. Завельцы Астр.
ХРУМЧА'ЦЬ незак. Трашчаць. Нешта хрумчыць, хромкае — як што трашчыць. Солы Смарг.
ХРУПАЦЕ'ЦЬ незак. Хрустаць. Бульбу перат печчу палажыць, яна зарумяніцца i хрупаціць на зубах. Рудня Астравітая Чэрв.
ХРУ'ПАЦЬ незак. Есці што-н. цвёрдае. Хрупая бульбу карова. Рудня Астравітая Чэрв. Што там хрупаеш? Курашэва Чыж.
ХРУПАЦЯ'СТЫ прым. Хрусткі. Хрупацясты хворает [кулін. хрушчы]. Рудня Чэрв.
ХРУСТ зб. м. Ламачча, галлё. Хруст палім. Быстрыда Астр.
ХРУСТА'ЛКІ мн. бат. Трускалкі. Павязу прадаваць хрусталик Дзяніскавічы Ганц.
ХРУ'СТКАЦЬ незак. безас. Хрустаць. Ідзём нагамі, у калене хрусткаіць. Ахрэмаўцы Брасл.
ХРУ'СТНУЦЬ зак. Хруснуць. Хрустнула мне што-та ў грудзях. Ахрэмаўцы Брасл.
ХРУСТЫ' I мн. бат. Грузды. Хрусты ў нас ні растуць, у нас рыжыкі, радовачкі. Завельцы Астр.
ХРУСТЫ' II толькі мн. кулін. Хрушчы. Хрустоў напякла. Старыя Смільгіні Воран. Хрусты пяклі цукер, жаўткі, смятану, соду кладуць, a даўней былі больш крохкія без смятаны i соды. Завельцы Астр
Дадатковыя словы
хрумстаць, хрумчаць, хрупацець, хрупаць, хрусталкі, хрусткаць, хрустнуць, хрўпая
18 👁