ХЛЮСТ ж.
ОПайсці с хлюстам — нічога не атрымаць. Hiнога не палучьіў, пашоў с хлюстам. Ахрэмаўцы Брасл.
ХЛЮШЧЭ'ЦЬ незак. Модна цячы (пра ваду). Вада хлюшчыць, негдзе прайсці. Чычалі Швянч.
ХЛЯ'БАI, ХЛЯ'ПА ж. Тое ж, што i х л юп а. Хляба на дварэ ідзе. Рудня Астравітая Чэрв. Хляба — мокрая пагода, ідзе мокры снег. Пасека Ст.-Дар. Снех мокры з дажджом, хляпа нашла. Вузла Мядз. Во якая хляпа, апхляпаўся весь, балота. Солы Смарг. Хляпа на дварэ. Нізок Уздз.
ХЛЯ'БАII ж. Падуздышная ўпадзіна. Дала качару па хлябах. I ў каровы ёсць хляба. Не магу крутануцца, так коля ў хлябу: Рас воўк схапіў барана, а карова за ім i рагамі яму ў хлябы, у хлябы — i адабралі барана. Кіралі Шчуч. Хлябы ў каровы. Старыя Смільгіні Воран., Альхоўцы Лях* Хляба ва ўсіх жывёл i ў чалавека. «Як дам у хлябу, аш ты пакацісся!» Як галодна скаціна, хляба ўпаўшы, а калі паетая — круглыя, поўныя хлябы. Міратычы Карэл. Абівае хлябы. Хлябы бліжэй к заднім нагам. Пацаўшчына Дзятл.
ХЛЯБА' мн. Збожжа. Білі цапамі i абівалі ўсе хляба. Альхоўка Навагр.
ХЛЯБЕ'Ц м. Toe ж, што i х л е б 3. Маладых пчол нічым не паткармліваем, хлябец павінен быць. Мыто Лід. Пчаліны хлябец. Рыбчына Віл., Азяраны Раг.
ХЛЯ'БІНА ж. Toe ж, што i х л я б а II. Хлябіна ў каровы. Дзяніскавічы Ганц.
ХЛЯ'БІСТЫ прым. Худы, з вялікімі падуздышнымі ўпадзінамі. Хлябісты конь. Вялікія Баяры Шчуч. Хлябіста карова, як не поўна. Дзяніскавічы Ганц. Духі ўпаўшы, хлябіста карова. Альхоўцы Лях.
ХЛЯБЯНУ'ЦЬ зак. Хлябнуць. Сабака спужоў — хай сабака хлябяне вады рас i два — гэтай вадой лячылі ат пярэпалахаў. Слабада Мін.
ХЛЯБЯСТА'ЦЬ незак. экспр. Гаварыць многа, балбатаць.
VНе хлябяшчы языком, як сабака.хвастом. Скварцы Дзярж.
ХЛЯВЕЧД м. Адгароджаны катух у хляве. Хлявец — дзе свінні, а дзе куры — куратнік. Пашла ў хлявец курыца. Мярэцкія Глыб.
VПовен хлявец белых авец (зубы), адзін баран-бляец (язык). Малі Астр.
ХЛЯВО'К м. Toe ж, што i х л я в ё ц. У хляўку ляжалі свіні. Малькуны Ігн. Хлявок для курэй. Істра Лудз.
ХЛЯВУШО'К м. Toe ж, што i х л я в ё ц. Хлявушок у хлевя. Альхоўды Лях.
ХЛЯ'НУТЫ, ХЛЯ ўУТІ зак. Аслабець. Я вжэ зусім хлянув, ныяк ны можу робыты. Сіманавічы Драг. Куонь захворыэв i в. очах хляне. Курашэва Чыж.
ХЛЯП выкл. Абазначае раптоўную смерць. Другі пражыве сваё жыццё хварэючы, a другі — хляп — i памрэ. Малі Астр.
ХЛЯ'ПАI гл.
ХЛЯ'БАI
Дадатковыя словы
хлябянуць, хлябястаць, хлянуты, чэць
25 👁