Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
харашэйшы за чорта, так i харошы. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Вышэйшы па якасці, каштоўнасці. Ткалі харашэйша палатно, тонянька. Быстрыца Астр. Тая харашэйшая хустка. Дзяніскавічы Ганц. Харашэйшыя сукенкі буду насіць. Вялікія Баяры Шчуч. Харашэйшы замок купіла. Едлавічы Брасл. Махавік — харашэйшы грып. Магуны Паст. 3. Больш урадлівы. У Мядэнчыкі гуркі харашэйшыя. Кемялішкі Астр. ХАРКАЧЫЭ' мн. Макрота. Зусім хворы,, самымі харкачамі плюе. Курашэва Чыж. ХАРМУ'ШКА ж. кулін. Цура. У ваду накрышу хлеба, цукар туды — i елі хармушку. Масілавічы Сл. Так захацелосё есці, трэбо зрабіць хармушку ды i паесці. Міратычы Карэл.; гл. к а pм ў ш к а. ХАРО'К м. заал. Шашок. Харок рыжаваты, красавец, шапка з яго дарагая. Чарняўскія Лудз. ХАРО'МА ж. Хата, будынак. Сваю харому прададуць. Baлынцы В.-Дзв. Так яны [немцы] i спалілі харомы, яго забралі ўсё, але жонка з дзецьмі асталася. Слабодка Астр.; параўн. руск. хоромы палацы'. ХАРО'МІНА ж. павел. да х а p 6 м a. Філіцінская прадаець сваю хароміну. Ахрэмаўцы Брасл. Жывецъ у сваёй хароміне. Валынцы В.-Дзв. ХАРО'ШЫ, ХАРО'Ш ШЫ, ХОРООПЫ, ХОРО'Ш ЫЙ прым. 1. Клапатлівы, спагадлівы. Жыву ў харошай хазяйкі, глядзіць мяне. Рудня Астравітая Чэрв. Харошая сасетка: мне прынясе малака. Слабада Мін. Хозяйка хароша, ему всё прыготовіт. Новыя Мацалі Варэц. 2. Гаспадарлівы. Мой сын харошы хазяін. Стральцы Шальч. 3. Прыгожы. Хароша дзеўка: высока, красіва. Гальшаны Ашм. Харошы хлопяц. Старое Сяло Зэльв. Ён малоды, харошы. Стральцы Шальч. Малады харошы, ой дык пара. Рыбчына Віл. На лічанька яна харошая, алі яна віхрыцца, аш на ей скура гарыць. Малі Астр. Цяпер няхарошая яна, худая, а была харошая маладая. Ракаўскія Швянч. Хорошый чоловік. Дзмітравічы Кам. Нова хороша спудніца. Малый Аўцюкі Калінк. 4. Добры па натуры. Быў харошы ён чалавек. Ёдлавічы Брасл. Харошы, пенкны чалавек. Дакудава Лід. Сын старшы такі харошы. Слабада Мін. Там людзі харошыя. Жодзішкі Смарг. 5. Здаровы, цягавіты. Конь быў харошы. Грыкені Вільн. 6. Добры па якасці. Лесу далі харошага. Пасіене Лудз. Лён с-пат церніцы харошшы выходзіў. Альхоўка Навагр. У дзялянках трава харошая. Харошы вязуць шыльнік у гной, такі харошы гной,.ён суш дзержыць. Гемзы Шальч. 7. Урадлівы. Хароша какуруза расце. Кайшоўка Карэл. Наша картошка харошая. Малышы Лід. Поле харошшэ, то i збожжэ лепшэ. Ялова Пруж. 8. Смачны. Ешча хлеп, хлеп харошы. Парэчча Гродз. Масла харошая. Лісна В.-Дзв. 9. Добры, пагодлівы. Пагода была хароша. Дэгшні Шальч. Пара хароша: усё цвіціць. Месянцы Брасл. 10. Ударны. Мяне наградзШ за харошую работу. Рагулішкі Даўг. 11. Пры19. Зэк
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

хармушка, харома, хароміна
7 👁
 ◀  / 565  ▶