чаго, навошта. Чаго сядзець, якой халеры? Пацаўшчына Дзятл. На халеру, кап смярдзеў ён радам. Збляны Лід. Няма халеры ніякай — адсутнасць чаго-н. Няма на яе, на гэту хваробу, халеры ніякай. Канюкай Вільн. Халера с качкамі — няхай будзе так. Ісці заганяць ці халера с качкамі! Саланое Віл.
ХАЛЕРАВАЦЬ незак. Весці сябе неспакойна. Ты знаеш, што с курыцай зробілася? Крычала, халеравала курыца. Дзёрнавічы В.-Дзв.
ХАЛЕРЫЧНЫ гл. ХАЛЯРЫЧНЫ
ХАЛЕЎКІ гл. ХАЛЯЎКІ
ХАЛІПА, ХАЛЕПА, ХАЛЯПА ж. Слота. Ні хочацца выходзіць, такая халіпа. Палік Барыс. Куды ты ў такую халіпу пойдзеш? Мачаск Бярэз. Халіпа, аццепіль — мокры снег ідзець. Пасіене Лудз. Халепа ўсхадзіласа. Дзяніскавічы Ганц. Халяпа — сярот зімы марос і снех з дажджом ляпая. Семежава Кап.
ХАЛІПАМ прысл. Насцеж. Расчыніў дзверы, халіпам стаяць. Вялікія Нястанавічы Лаг.
ХАЛКАЦЬ незак. экспр. Есці. Халкаіць, і прыбылі німа, нэндзненькая цыплянё. Саланое Віл.
ХАЛМАК м. Узгорак. Быў халмак лесу сярот поля. Саланое Віл.
ХАЛМАНІЦЬ незак. экспр. Тармасіць, тузаць. Дагнала матку, начала халманіць: здзёрла кажушок і пагнала да хаты. Гемзы Шальч.
ХАЛМАНЫ мн. Лахманы. Халманы — што ўжо выбрасываць можна. Старыя Трокі Трак.
ХАЛОДАЦЬ незак. Астываць. Мо халодае суп? Любішчыцы Івац. Малако халодало на дварэ, ахаладзілася каля парога. Альхоўцы Лях.
ХАЛОДНА гл. ХАЛАДНО
ХАЛОДНАЯ, ХАЛОННО н. Тое ж, што і халадзец. Халоднаго ня будзя есці. Лоск Валож. Халонно падала ды і скварак нарэзала. Мачаск Бярэз.
ХАЛОДНІЦА, ХОЛОДНІЦЯ ж. Тое ж, што і халадзец. Лыч зварыла ў халодніцу. Халодніцу варыла. Рудня Астравітая Чэрв. Зробі холодніці, то на обіет с товканіцою ззімо. Курашэва Чыж.
ХАЛОДНІЦА ж. Неўрадлівая, сівога колеру глеба. Бувае зямля сівак — халодніца — халодная, як год цёплы — расце авёс, картошка, а як халодны год — выхаладае ўсё. Пацаўшчына Дзятл.
ХАЛОДНО гл. ХАЛАДНО
ХАЛОДНЫ, ХАЛОДНЫЙ прым. 1. Халодны. Халоднай вадой раскалачваецца мука. Чуркі Ашм. Халодна вода. Ялова Пруж. Зямля халодная. Ахрэмаўцы Брасл. Хочацца рукі ўсунуць у [што-н.] халоднае. Саланое Віл. У халодную ваду крышылі хлеп, солі троху і, бывала, так елі. Халодный пот выступіў. Пераброддзе Міёр. Мацай за нагу — халодная. Сяджу ў хаця, а рукі
76 👁