Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
СУХАФКІ мн. Пячэнне. Сухаркі ў магазіне купляем i самі пячом. Вялікія Баяры Шчуч. СУ'ХАРКІ мн. Сукараткі. Сухаркі на ніцях, як закрута спрадзены. Жыдзевічы Іўеў.; гл. c ў к а p а т к а. СУХАРЭ'БА ж. заал. Гусцяра. Сухарэба тоненька, як плотка, красненькія пёрушкі ў іх. Мыто Лід. СУХАСТОЧНА, СУХАСТО'ВІНА ж. Засохлае на корані дрэва. Сухастоіна — сухоя дрэва. Едлавічы Брасл., Мярэцкія Глыб., Рыбчына Віл. Сухастоіна ў лесі. Дзёрнавічы Брасл. Сухастоіна стаіць, нада спілаваць на дровы. Гемзы Шальч. Сухоё дзераво — сухастоіна. Малахоўцы Бар. Сухастовіну нада зрэзаць. Валынцы В.-ДЗв. СУХАСТО'Й м. 1. Toe ж, што i с у х а п а с т о й. Сухастою ў лесі многа. Беразіно Докш., Чычалі Швянч., Рудня Чэрв. 2. Toe ж, што i с у х а с т о і н а. Сухастой — засохшае стаячае дрэва. Пасека Ст.-Дар. Сухастой — ёлка ці другое дрэва, якое апсыпалася, ссохла, поўна іх насохла. Солы Смарг. Сухастою напілаваў на дрова. Руднікі Шальч. СУ'ХАСЦЬ ж. Суш. Шыльнік дзяржыць сухасць, ім стараюцца аблажыць хлеўчык для курэй, камору. Кдралі Шчуч. СУХАТА7 ж. 1. Засуха. Да гэтага дажджу су хата была. Вузла Мядз. Такая су'хата — бульба не ўсходзіць. Саланое Віл. Сухата, усё павыгаравала, усё баіцца сухаты. Рыбчына Віл. Такая сухата на дварэ. Солы Смарг. 2. Цвёрдая, засохлая глеба. На полі сухата, такая цвярдзіна, не ўкапаць. Асавец Віл. СухІ год быў — у каладзязёх сухата была. Альхоўцы Лях. СУХА'Я МАЛАННЯ' ж. Маланка без дажджу. Сухая малання з'ела былнік. Лісна В.-Дзв. СУХГ прым. 1. Высушаны, пасохлы. Ен усегда сухое сено сабіраў. Вулька Гродз. Сухоя бяльё нада зняць. Вузла Мядз. 2. Засушлівы. Як сухі гот, то ройста высыхае. Солы Смарг. V Сухі апрэлъ, а мокры май — будзіць жыта як гай. Ахрэмаўцы Браел. 3. Не забалочаны. На сухім месцу сеў. Паляцкішкі Воран. Мурох на сухой сенажаці. Завельцы Астр. 4. Засохлы. 3 зімы грушка сухая была, але атпілася. Кудзялянцы Шальч. V Ляці пуля туды — на сухія лясы! Дзёрнавічы В.-Дзв. 5. Худы, схуднелы, які доўга хварэў. Чалавек, як памірае сухі, то нічога, а як мокры, то пах, i трэба паліць свечку. Слабада Мін. 6. У выразах: Cyxt хлеб — сухая ежа без варанай стравы. Есцім хлеб сухі. Смаляніца Пруж. Сухі снех — снег, які ідзе ў час марозу. Марозам сухі снех ідзе. Стральцы Гродз. Cyxt маздль — цвёрды мазоль. Набіла сухі мазолы Едлавічы Брасл. Сухія зубы — іклы. У парасят сухія зубы, яны доўгія, чорныя, яны врэдныя, парасё сцяць не можыць зубы, іх вырываюць. Саланое Віл. СУХМЕ'ЛЬ м. Цеплата, суш. Сухмель на дварэ, а ў нашым склепі вады поўна. Ухвала Круп. СУХСУЕ н. прым. субст. 1. Ежа без вадкай стравы. Сухога паеўшы — слаба: жывот ужо паўнейшы паеўшы не сухога. Аль
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зела, сухастовіна
4 👁
 ◀  / 565  ▶