СУХАГМ 'Е гл. СУЧАГМ 'ЕСУХАЛЕ'СОК м. Сухое месца, грудок. Вушлі ńapoeu на сухалесок; сухалесок міжду балота, грабнік на сухалесках расце. Кузьмічы Люб. СУХАЛО'М м. бат. Шабельнік балотны. Сухалом на балоце расцець. Сухалому цвет паруць i ванны робюць, як ногі баляць. Ёдлавічы Брасл. СУХАМА' прысл. Есці, харчавацца сухой ежай, без вадкага i варанага. Наеўся хлеба сухама. Дакудава Лід. Есць сухама хлеп. Рудня Астравітая Чэрв. Некалі бедне жылі, тры бульбачкі з'ем сухама — i пайду спаць. Дэгшні Шальч. Бліны пульхныя з грачыхі, сухама так наясіся. Гемзы Шальч. Сухама з'есць хлеб. Пацаўшчына Дзятл. Хлеп біз нічога так сухама зем. Вузла Мядз. СУХАНДЭ'ЛЬ м. знев'аж. Хто надта худы, хударлявы. «Cyхандэль ты!» ■.— кажуць на сухога, худога чалавека. Азяраны Раг. СУХАНО'ЖКА, СУХАНО'ШКА ж. Расада з засохлым карэньчыкам. У расадзі нашай суханожкі багата. Азяраны Раг. Ёсць у мяне na каліву гэтай суханошкі. Граўжышкі Ашм. СУХАПАСТО'Й зб. м. Сухастой. Сухапастой— сухі лес, сухая дзеравіна. Старое Сяло Зэльв. Сухапастой зразаць можна на дровы. Рудня Астравітая Чэрв. #/ć сухапастой не зрэжуць, то ўпадзе i згніе. Пацаўшчына Дзятл. СУХАПУ'ЦЦЕ, СУХАПУ'ЦЕ н. Сухая мясцовасць — поле, сенажаць. Тут заліўны сенакос, у нас сухапуцця німа. Вецярэвічы Пух. На сухапуцці барсук жыве. Рудня Астравітая Чэрв. Метраў триста — чатыраста да сухапуця даехаць вадой. Замошша Брасл. СУХАПУ'ЦЬ ж. Toe ж, што i с у х а п ў ц ц е. На сухапуці не растуць журавіны. I на сухапуці купіны ест. Гемзы Шальч. На сухапуці сена злажылі. Кураполле Паст. У нас німа балотаў, у нас сухапуць. У нас сухапуць — няма возяра. Кіралі Шчуч. Хады баброў выходзяць у раку i на сухапуць. Саланое Віл. На сухапуць выйдуць, агонь разложуць. Буды В.-Дзв. Яа сухапуці чуць уцёк. Ахрэмаўцы Брасл. СУХАПЯ'ТКА ж. Тое ж, што i с ух а н о ж к а. У капуснай расадзі сухапяткі багата. Азяраны Раг. СУХАФ м. 1. Высушаная лустачка хлеба, булкі. Я сухари пасушыла. Саланое Віл. Яны ядуць, як булку, гэтыя сухари. Старыя Смільгіні Воран. Сухара есцімеш? Смаляніца Пруж. 2. мн. Пячэнне. Сухарэ пяклі з мукі пытлёваной. Сухарэ кругг лыя — як шклянкаю націскалі; ктхнцястыя — як нажом рэзаць. На ліст капусні садзілі ў печи i пяклі сухарэ. Васілевічы Гродз. I ми самі сухари пяклі. Саланое Віл. 3. перан. Худы чалавек. £н хварэў доўга i висах на сухара, стаў худи-худи. Солы Смарг. VВисах чалавек, як сухар. Саланое Віл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесць, зневаж, сухандэль, сухапуце, сухапуцце, сухапятка
25 👁