Старонка 267
◀ / 565 ▶
не куплю, будзе ім па днэй хвідзы. Гемзы Шальч. Даў хвігай у дыхавіну, аш дух забіў. Номікі Бабіц. ◊ Фігу даць касе — парэзаць руку ў час вастрэння касы. Фігу даў касе, кроў ішла. Граўжышкі Ашм. Фіга табе! — лаянкавы выраз для катэгарычнага адмаўлення. Ёдлавічы Брасл. Фігу накруціць — нічога не даць. Ён мне фігу накруціў за трыцаць рублей — вот як ёсь у жыці. Ахрэмаўцы Брасл. ФІГУЛКА ж. Таблетка. Трэба фігулку браць ад галавы. Ёдупка Шальч. Хто мая зоба, фігулкі нейкія п'е. Дэгшні Шальч.; параўн. польск. pigułka 'тж'. ФІЛАТАВЫ, ФІЛЕТАВЫ, ФІЛІТОВЫ, ФІЛЮТОВЫ прым. Фіялетавы. Саснулька — невялікія краскі, філатавы, на стаўбунках. Быстрыца Астр. Косачэ філетавыя, галубыя. Пацаўшчына Дзятл. Філітовы, як чарніла. Прыгожая сукенка: філітовы колер, у кветачкі. Завельцы Астр. Філютовыя рагульке растуць. Баброўнікі Гарад. ФІЛЁНГ м. Створка (дзвярэй). З двэры одін філёнг вылетів. Курашэва Чыж. Адзін філёнг выпаў. Завельцы Астр. ФІЛІЖАНКА ж. Кубак. Чай п'юць з філіжанкі. Кемялішкі Астр.; параўн. польск. filižanka 'тж'. ФІЛІНГОВЫ, ФІЛЯНГОВЫ прым. Двухстворкавы (пра дзверы). У нас філінговыя дзверы. Завельцы Астр. Дзверы бываюць філінговыя і простыя. Вострава Маст. Двэры філінговые. Дзмітравічы Кам. Філянговыя дзверы: дзве фортачкі, рамы робяцца, застаўляюцца доскі ў гэты рамы. Мярэцкія Глыб. ФІЛІНЧАТЫ прым. Тое ж, што філінговы. Філінчатыі дверы, на две палавінкі. Скрудалена Даўг. ФІЛІТОВЫ гл. ФІЛАТАВЫ ФІЛЬЦ м. Лямец. З фільцу чосанкі пошыв. Курашэва Чыж.; параўн. польск. filc 'тж'. ФІЛЮТА м. і ж. Гультай. Я не даваў ёй быць філютай. Ахрэмаўцы Брасл. ▽ Сядзіць, як філюта, нічога не робіць. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. польск. filut 'дасціпнік, прайдзісвет'. ФІЛЮТОВЫ гл. ФІЛАТАВЫ ФІЛЮЦІРАВАЦЬ незак. Гультаяваць. Філюціраваіць, не работаіць, глядзіць, кап за яго хто зрабіў. Ахрэмаўцы Брасл. ФІЛЯНГОВЫ гл. ФІЛІНГОВЫ ФІЛЯР м. буд. 1. Шула. Закідаюць броўнушкі ў філяры. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Прасценак. Філяр — міз вакон прасценак. Гайна Лаг.; параўн. польск. filar 'калона, апора'. ФІНА ж. Звужаная, завостраная частка малатка. У молаце баня і фіна. Удэр фінай. Гемзы Шальч. ФІРАНКА, ФІРАНЬКА, ФІРАМКА ж. 1. Фіранка. Мы даўней дык вокнаў не завешвалі, а потым купілі паркалю і пашылі фіранкі. Завельцы Астр. Фіранкамі вокна завесь! Тухавічы Лях. Фіраньку кот сцягнуў. Фіранькамі акно завешваюць. Быстрыца Астр. Фіранькі ёсць начныя і дзенныя. Солы Смарг. Фірамкі аткрыла. Ракаўскія Швянч. 2. Занавеска. Не было фі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 565 ▶