бульбу. Гемзы Шальч. Яны цапамі малацілі ушасці. Пераброддзе Міёр.
УШАТОК м. памянш. Цабэрак. Ушаток бы цэбэр. Смаляніца Пруж.; параўн. руск. ушат 'тж'.
УШАЧОК м. памянш. да ушак. Ушачкі ставяць на подруп, робяць выемкі з двух бакоў на версе залогі. Гемзы Шальч.
УШВАЛАК м. 1. Тое ж, што і учвалак. Ушвалак — палено, як валяецца, то ушвалак. Вострава Маст. 2. Аскалёпак. Ушвалак с палена кусочак; назбіраў ушвалкаў і разлажыў агонь. Навасёлкі Свісл. ∇ Як ушвалак — пра тоўстага непаваротлівага чалавека ці жывёлу. Ён тоўсты, як ушвалак, чуць ідзе. Вялікія Баяры Шчуч. Як сыты парсючок, то кажуць: «Як ушвалак!» І на дзіця так кажуць. Вострава Маст.
УШВАРАК м. 1. Тое ж, што і ушвалак. Ушварак небальшы адрэзаў — мэтр ці поўмэтра. Дакудава Лід. 2. Палка. Вось ушваркам вытну цябе! Вецярэвічы Пух. 3. перан. Вялізны кавалак чаго-н. На ушваркі парэжуць сала, і яно ляжыць, чахня, а тады рэжуць на круглыя кускі ды соляць. Азяраны Раг.
УШКІ мн. Петлі. Ушкі ў лапцях, і ў хадакох ушкі. Грыкені Вільн. Ушкі трымалі нагу, без ушкаў як гэтая абора завядзецца? Грыкені Вільн.
УШКОДЗІЦЦА зак. Вымазацца ў што-н. Маліц ушкодзіўся, памый яго! Якубова Рас.
УШКУР м. Матуз. Ушкурамі завяжы хвартух! Лапічы Асіп.; гл. учкур.
УШПАРЫЦЬ зак. экспр. Моцна сцебануць, хвоснуць каго-н. Як ушпарыш пугаю, то шнар знаць. Баброўнікі Гарад.
УШПІЛІЦЦА зак. Тое ж, што і учарэпіцца. Было столькі ракаў, лавілі іх: бывая, як ушпіліцца, чуць страсеш. Малахоўцы Бар.
УШПЫЛІЦЦА зак. Тое ж, што і усціпнуцца. Ушпыліцца шнуроўкаю, і добра. Ухвала Круп.
УШТАЦЦА незак. 1. Гушкацца. Дзеці уштаюцца, калышуцца. Старыя Смільгіні Воран. 2. Катацца. Я ушталася на саначках з гары. Старыя Смільгіні Воран.
УШТАЦЬ незак. Гушкаць. Уштаць трэба малых. На руках яго уштаеш. Старыя Смільгіні Воран.
УШТУРНУЦЬ зак. Штуршком укінуць куды-н. Ён уштурнуў курыцу у хату. Валынцы В.-Дзв.
УШУЛА ж. буд. Шула, шуло. Ушула згніла, другую ставіць трэба. Ушулы дубовыя стаяць у варотах. Вецярэвічы Пух.; гл. шула.
УШУЛКА ж. памянш. да ушула. Няма ушулкі плот паставіць. Вецярэвічы Пух.
УШУМЯТКУ прысл. Усмятку. Жаўток ушумятку палучыўся. Ванелевічы Кап.
УШЧАМІЦЦА зак. Зашчаміцца, аказацца сціснутым з
73 👁