Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
двух бакоў. Яна ушчэміцца з машынай між двух соснаў i выехаць не можа. А ён крычыць: «Чорт цябе угнаў у тыя сосны!» Едлавічы Брасл. УШЧАМІ'ЦЬ зак. Заціснуць што-н., замацаваць між чым-н. Мама, бывала, кашулю у ногі ушчэміць i шыіць. Груздава Паст. УШЧАНУ'ЦЦА зак. Пачацца з вялікай сілай. Кашаль як ушчанецца, аш на воніты верніць. Груздава Паст. УШЧАПЕФЫЦЦА зак, Toe ж, што i у ч а п і ц ц а 1. Як ушчаперылася яна за шыйку — ня можна было ручак атарваць. Кураполле Паст. УШЧАПІ'ЦЦА зак. Упіцца, прысмактацца. Клешч ушчапіўся на шыі. Дзяніскавічы Ганц. УШЧАПІ'ЦЬ зак. 1. Прышчапіць. Ушчапіць яблыню. Воўкуш Ліпск. Нада ушчапіць такого i такого сорту яблык. Стары Свержань Стаўб. I нам ущчапщь трэба яблыну. Дзяніскавічы Ганц. 2. мед. Увесці ў арганізм вакцыну. Нада ушчапіць ёй восny. Магуны Паст. 3. Прымацаваць. Каб ета ў мяне старыкоўска здароўя, дак я, чорт e бяры, уставіў бы зубы. Ест у мяне за што ўшчапіць. Скрыль Пух. УШЧАПЛЯЧДЬ незак. да у ш ч а п і ць 1. Ушчапляюць яблыні: пат кару расток. Вострава Мает. УШЧА'ЦЦА зак. Завесціся. Ушчаўся рабак у цыбулі. Старыя Смільгіні Воран., параўн. польск. wszczqć si§ пачацца'. УШЧУВА'ЦЬ незак. Выхоўваць, настаўляць; дакараць, лаяць. Бацькі не ушчуваюць, ён расце, як брыднік у лесі. Кузьмічы Люб. Ушчувай ты яго, чаму ты яго не ушчуваяш?! Рудня Астравітая Чэрв. Ушчувай ты свайго сына — ён такі благі: шыбае ў сабаку. Яна яго не ушчувая — свае дзіця. Вецярэвічы Пух.; параўн. польск. czuwać 'наглядаць, назіраць за кім-н., клапаціцца аб кім-н.' УШЧУ'ЦЬ зак. да у шч у в а ц ь. Яна яго не ушчуя — шкадуя: сваё дзіця. Вецярэвічы Пух. УШЧЫКНУ'ЦЬ гл. УШЧЫПНУ'ЦЬ УШЧЬГНЕНЫ дзеепрым. Зачынены. Не ушчынена хата на клямку. Кураполле Паст. УШЧЫШ'ЦЬ зак. Зачыніць. Хату ня ушчыніць, марос у хату ідзець, i інія ідзець. Саланое ВІл. УШЧЫПНУ'ЦЬ, УШЧЫКНУ'ЦЬ зак. Ушчыкнуць. Ён яе ўшчыпнуў за руку. Чычалі Швянч. Ен яе ўшчыпне. Паляцкішкі Воран. Ушчыкнець ён яе. Саланое Віл. Так ушчыкнуў, што)крычала. Любішчыцы Івац. Ушчыкнуў рак своімі клюшнямі. Вузла Мядз. УШЧЭ'НТ прысл. Зусім, ушчэнт, удрузг. Ён ушчэнт п'яны. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. польск. do szczftu 'датла, дашчэнту'. УШЧЭ'П м. Прышчэпленае дрэва. Там у нас трыццаць тры ушчэпы было, адзін ушчэп усох. Мсцібава Ваўк. У нас паміж ушчэпаў растуць канапельцы. Завельцы Астр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяны, ушчаміць, ушчануцца, ушчапіцца, ушчацца, ушчуваць, ушчуць, ушчыпнуць, ушчышць
6 👁
 ◀  / 565  ▶