Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
білі ўтахту. «Нашто вы мне брыво разбілі?! — «А не сунься, калі не ўтахту, a бі ўтахту!» Кдралі Шчуч. УТА'ЧАВАЦЬ незак. Уточваць, устаўляць. Уточку ўтачавалі ў кашулю. Мярэцкія Глыб. УТАЧЫ'ЦЦА зак. Пранікнудь у сярэдзіну чаго-н. Грыб утачылся, з'еў броўны. Месянды Брасл. УТАЧЬГЦЬ зак. 1. Уваткнуць што-н. вострае, завостранае. Нош я ўтачыла ў сценку, павесіла ачкі на чарэнь. Малышы Лід. У дзірку дубец уточыць i будзіць круціць на круцень. V Як едзеш у дарогу, то трэба іголку ўтачыць, каб не баяцца зглазу. Вузла Мядз. 2. Прышпіліць. Яна прыберыцца i брошку ўточыць тут. Вузла Мядз. 3. Усадзіць. Уточыць грэбень у галаву— i лепей. Пацаўшчына Дзятл. 4. Улажыць. ён стары, а беленькі платочык уточыць у карман, каб берашкі відаць былі. Вузла Мядз. 5. Усунуць. Гарыць сена ў капе: утачы руку — так жарка там. Лапічы Acin. 6. Ушчаміць у што-н., прымацаваць. Там тычку робіць, а там куль лёну ўточыш i галоўкі абразаеш. Крылья ўточыш i там уточыш. Збляны Лід. 7. Залажыць за што-н. Карэлую трапку утачыла за дошку. Вузла Мядз. 8. крав. Прышыць, уставіць. Уточку ўтачылі на надо л кашулі. Мярэцкія Глыб. УТАШЧА'К О Уташчак ісці — рабіцца тошчым, худзець. Карова ўташчак ідзець — мала грошаў дадуць. Вялікія Нястанавічы Лаг. У'ТКА ж. Качка. Утка дзікая. Пасіене Лудз.; гл. ДАБМ, карта № 297. УТКНЕНЫ дзеепрым. Уваткнуты, уторкнуты, усаджаны. Былі калісь міскі дзеравяныя: міска вярбовая, міска ліповая, круглая, з ручкай, палачка уткнёна; міскі выдлубавалі, не было абручыкаў. Квач уткнёны ў мазніцу. Рыбчына Віл. Палка ўткнёна. Навасёлкі Лід. УТКНУЧЦЬ зак. Toe ж, што i у т а ч ы ць 3. Уткнула грэбянь у галаву. Ёдупка Шальч. УТЛУМА'ЧЫЦЬ зак. 1. Растлумачыць. Утлумачыць трэба, бо так не разбёрыш, што такоя бульбяшы. Ёдлавічы Брасл. 2. Сказаць; пераканадь. Нехта ўтлумачыў ёй, што як вырвеш зуб, два часэ нельга есь. Вецярэвічы Пух.; параўн. польск. wytlumaczyć 'вытлумачыдь, растлумачыць'. У'ТЛЫ прым. 1. Патлівы. Але ш утлы да поту: калі чуць падрабіў, то ўжо потам i абліўся. Кіралі Шчуч. 2. Слабы. Утлы чалавек часта хварэе. Мсцібава Ваўк. 3. Кволы. Індычынята натта ўтлыя: холаду, макраты баяцца. Мсцібава Ваўк. Індзюкі такія ўтлыя. Вострава Магст. 4. Які траціць свае дадатныя якасці; няўстойлівы. Такія ўтлыя чарэшні [плады]. Усё можа быць утлым. Вострава Маст.; параўн. польск, qtly 'слабьГ. УТНУ'ЦЬ зак. 1. Укусіць. Пль як утне, каровы гілююць: хвасты дудой, i прэцца ў кусты. Кудзялянцы Шальч. Калісьці як утне блыха, то патскочыш. Бонкі, стракі як уткнуць каравы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зеў, утачаваць, утачыцца, утнуць
2 👁
 ◀  / 565  ▶