УСТЭ'Ч прыел. Назад. Тое было два лет устэч. Баброўнікі Гарад.; парайн. польск. wstecz тж'.
УСУВА'ЦЦА незак. Усоўвацца, устаўляцца. А ў тую трубку чугунную ўстаўляецца ось, а ў прыгалоўнік усуваюцца ручкі. Чычалі Швянч.
УСУВА'ЦЬ незак. Тое ж, што i у в а д з \ ц ь 1. Усуваюць па пары нітачкі ў берда. Солы Смарг.
УСУ'НУЦЦА зак. экспр. Увайсці. Аччыніла дзверы, i янаўжо ўсунулася. Груздава Паст.
УСУ'НУЦЬ зак. Укласці, змясціць што-н. у чым-н. Ен усунуў рукі ў кішэні i стаіць. В узла Мядз.
ОУсунуць нос — унікнуць, умяшацца ў чужыя справы; пацікавіцца. Яшчэ i табе нада было усунуць нос! Груздава Паст. Яна ўжэ як прылёціць — сразу ў яшчык нос усуніць. Малышы Лід.
УСХАДЗГЦЦА зак. 1. Разбушавацца, падняцца (пра стыхійныя прыродныя з'явы). Вецер усхадзіўся, натта пясок нясе ў хату. Кдралі Шчуч. Усхадзілася бура. Альхоўка Навагр. Усхадзіўся вецер, як сумашэтшы. Мсцібава Ваўк. 2. Раз'юшыцца раззлавацца. Чаго ты ўсхадзіўся так?! Альхоўцы Лях.
УСХВАЦГЦЦА зак. 1. Схамянуцца, падняцца. Усхваціўся бацька — аж гэта воўк. Паплавы Бярэз. 2. Toe ж, што i у c коч ы ц ь 3. Гузак усхваціўся на руцэ. Бакшты Іўеў.
УСХЛУ'ПЦІ зак. Успыхнуць, загарэцца. Быў пажар у сяле. каля нашага дома — вот мог усхлупці i наш дом. Азяраны Раг.
УСХЛЫПА'ЦЬ незак. да у с х л ў п ц і. Дом пачаў усхлыпаць. Азяраны Раг.
УСХНУ'ЦЬ зак. Тое ж, што i у с о х н у ц ь 2. Усхло дзераво, i другое мажэ там удхнуць. Дзяніскавічы Ганц.
УСХО'Д, УСХО'Т м. 1. Час з'яўлення сонца над гарызонтам. Даўней ад усхода да захода рабіў. Ахрэмаўцы Брасл. Бывала, як пойдзеш жаць, то ад у сходу да заходу сонца. Вузла Мядз. 2. Напрамак свету, супрацьлеглы захаду. Неба ачышчаецца ад усходу на запад. Месянцы Брасл. 3. У выразе: На ўсхот сонца — раніцай. На ўсход сонца схапілі немцы мушчын. Вецярэвічы Пух.
УСХО'ДАМ прысл. Перыядычна, праз некаторы прамежак часу. Інагда ўсходам спіна баліць мне: не баліць — i забаліць. Ахрэмаўцы Брасл. ' УСХО'ДЗІЦЬ незак. Паднімацца над гарызонтам. Ранішняя заранка, яна ўсходзіць як i сонца. Завельцы Астр. Баранка вечерам першая ўсходзіць. Солы Смарг.
УСХО'ДЫ толькі мн. с.-г. Усходы. Коні ўсходы скачали Валынцы В.-Дзв.
УСХО'ЖЫ, УСХО'ЖЫЙ прым. Які здольны прарасці, усходжы. Семена ўсхожыя, жыта ўсхожая. Мсцібава Ваўк. Ідзець у рост, усхожый ячмень. Мішневічы Шум.
УСХО'ЛЬІ прым. Тое ж, што i у с х о ж ы. Усхолая жыта
Дадатковыя словы
зявы, зяўлення, разюшыцца, усувацца, усуваць, усунуцца, усхнуць, усходам, усходзіць, усхольі, усхот, усўнуць
24 👁