Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
ком у грыбы, з унукамі хадзіла ў лес. Едупка Шальч. 3 унукамі прыехала да бацькоў. Пераброддзе Міёр. УНУ'КА ж. Унучка. Ідзе да мяче мая ўнука. Малахоўцы Бар. Адна унука — селядорша ўзяла прымака. Альхоўцы Лях. Мая унука прышла. Парэчча Гродз. Унука мая ў Меньску. Пасека Ст.-Дар. УНУРЫ'ЦЬ зак. экспр. Усунуць, схаваць. Яна ўнурыць галаву ў падушку i маўчыць. Мсцібава Ваўк.; параўн. бел. літар. унурыць 'апусціць галаву'. УНУТРЬГ прысл. У сярэдзіне чаго-н. Зверху — абалона, а ўнутры — мяздра, семкі. Солы Смарг. УНУ'ЧКА ж. Toe ж, што i у н ў к a. Яго ўнучка ў нас жыве. Лоск Валож. Мае ўнучкі прыбеглі. Швэды Вільн. УНУЧО'К м. памянш.-ласк. да у н ў к. У мяне ужэ унучок есць. Пераброддзе Міёр. УНЬГЦЬ зак. 1. Ператрывожыцца, перажыць. Я так не ўныла па мужыку, як па дзіцяці — усё жыццё кладу. Вецярэвічы Пух. 2. перан. Прайсці (пра гады). Ужо гады ўнылі. Крэва Смарг. УНЬ часц. Вось. Унь, як цяпер, мае вы дзяўчатка, ні так, як даўней было. Адамава Валож. УНЭРВАВА'ЦЦА зак. Знервавацца. Дачка калека: абгарэўшы была, а як вучылася ў школе — унэрвавалася яшчэ горай. Рагулішкі Даўг. УНЭ'Т. У выразе: На ўнэт — ушчэнт. Усе памідоры згнілі на ўнэт. Пацаўшчына Дзятл. Свінья на ўнэт з'елі буракі. Дзяніскавічы Ганц.; параўн. польск. wnet зараз'. УНЯСЦГ зак. Унесці. Ен яе ўняСці памох. Рагулішкі Даўг. УНЯСЦІ'СЯ зак. Усяліцца, пасяліцца. Яны толькі што ўнясліся ў гэту хату. Вузла Мядз. УПАГО'НЬ прысл. Наўздагон. Яна як устаня ды за ім ynaгонь. Бакшты Іўеў, УПАДАБА'ЦЦА зак. Спадабацца. Ці ўпадабалася вам наша дзярэўня? Быстркца Астр. Прыехаў ён у сваты: у кажушку, у армячку, бедны, але упадабаўся — i пашла за яго. Кудзялянцы Шальч. А Стася яму упадабалася. Гемзы Шальч. УПАДАБА'ЦЬ зак. 1. Выклікаць у каго-н. сімпатыю да сябе, прыхільнасць, ласку: Як упадабаў Стэфана, так i ўнука назваў Стэфанам. Завельцы Астр. 2. Адпавядаць пэўным запатрабаванням, звычкам, нораву. Mo жыць у нас упадабала? Ракаўскія Швянч. Я на ні ўпадабала школы. Магуны Паст. Курица, дзе ўпадабая мейісца, там нясецца. Кудзялянцы Шальч. Калі пчолы ўпадобаюць кадаўб, то будуць сядзець. Вецярэвічы Пух. 3. Toe ж, што i у н а д з і ц ц а. Упадабала карова хадзіць у шкоду. Жодзішкі Смарг. 4. Спадабаць, захапіцца кім-н. Ен яе ўпадабаў. Пазнаёміліся на васэлі, упадабалі адзін аднога. Магуны Паст. Вы ўпадабалі яго? — Важны хлопец. Гемзы Шальч. 5. Адпавядаць смакавым патрабаванням, смакаваць, быць смачным
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зелі, унэрвавацца, унэт, унясціся, упагонь, упадабацца, упадабаць
4 👁
 ◀  / 565  ▶