УНІКА'ЦЬ II незак. Распытваць, высвятляць. Я не ўнікала, як там у іх было. Кураполле Паст. ' УНІ'КНУЦЬ зак. 1. Знікнуць. Унікла вада— пустая студня. Граўжышкі Ашм. 2. Пасохнуць, прапасці. Унікнуць агуркі — дажджа німа. Саланое Віл. УНІСТАЖА'ЦЦА незак. Знішчацца. Каб трава ўністажалася на посевах, аміячку развялі ў вадзе. Дзёрнавічы В.-Дзв.; параўн. руск. уничтожаться тж'. УНІСТАЖА'ЦЬ незак. 1. Знішчаць, вытраўляць. Уністажаіць траву вада-аміячка. Дзёрнавічы В.-Дзв. 2. Забіваць. Нашто сабаку ўністажаць?! Дзёрнавічы В.-Дзв. Нельзя жывых істот уністажаць. Малькуны Ігн.; параўн. руск. уничтожать тж'. УНІСТО'ЖЫЦЬ зак. да у н і с т а ж а ць 1. Куколь уністожылі, ён урэдны. Быстрыца Астр. УНІЧТО'ЖЫЦЬ зак. да у н і с т а ж а ц ь 2. У сем'і больш i одной маткі не буваіць: адна адну ўнічтожыць. Месянцы Брасл.; параўн. руск. уничтожить тж'. УНОФЫСТЫ прым. Toe ж, што i у к рэ ні с т ы. Унорыстая дзерава. Рудня Чэрв. УНО'С м. пчал. Медазбор. Hi было ўносу, не нанасілі мёду пчолы — засуха была. Рыбчына Віл. УНО'СЛІВЫ прым. Натурлівы. Унослівы конь быў. Бакшты Іўеў. УНО'У прысл. 1. Зноў. Вясной уноў праветрылася. Саланое Віл. 2. Незвычайна, нова. Пераменая жысь, усё ўноў. Індра Красл. УНО'ЧЫ, УНАЧЬГ, УНАЧЭ7 прысл. Ноччу. Уночы мялі лён мялкамі. Ракаўскія Швянч. А я ўночы прыхожу, яна дтаіць i сенца есь. Крэва Смарг. У нас дні жаркія, a ўночы — холат. Солы Смарг. Яна ўночы прибегла. Дакудава Лід. Калісьці малацілі ўночы. Кемялішкі Астр. Яны ўночы паелі. Едлавічы Брасл. Я сон прысніла ўночы. Як месяц засвеціць, то чалавек ходзя ўночы. Кудзялянцы Шальч. Едуцьf смалякі паляць уночы. Завельцы Астр. Уночы пасвілі валэ. Дарава Лях. Капалі яму. ўночы. Рагулішкі Даўг. Уначы малацілі. Беняконі Воран. Уначз встали Горек Бяроз. Яны уначэ пазванілі i прыляцелі уначэ. Парэчча Гродз. УНУДЗГЦЬ зак. экспр. Даказаць, пераканаць, давесці. Хто каму ўнудзіць, што гэта не так было?! Мсцібава Ваўк. УНУЗДЖА'ЦЬ эксгір. Доўга ўпрошваць, прымушаць. Щто я буду унузджаць: «Тата, еш, снедай!» — Сам зная гэто, што трэба рабіць. Мсцібава Ваўк. УНУ'К м. Сын дачкі ці сына. Ішоў унук з бабуляй. Ужо ўнукі ёсцъ два. Рагулішкі Даўг. Унукі прыяжджаюць. Пераброддзе Міёр. Чатыры ўнукі, а ні адзін за каваля ня хоча быць. I я, маю двох унукоў. Ахрэмаўцы Брасл. Унукі прыяжджалі. Гемзы Шальч. Яны гадуюцъ унукоў. Рагулішкі Даўг. Хадзіла з уну
Дадатковыя словы
семі, уноу, унікаць, уністажацца, уністожыць, унічтожыць
4 👁