Старонка 206
/ 565
Уліўны дошч. Гайна Лаг. Праходны дошч, а тады як дась уліўны дошч. Завельцы Астр. Улеўны дошч два дні шоў, дзергануў добры дошч. Ёдупка Шальч. Улеўны дошч. Жодзішкі Смарг., Стральцы Гродз. Улеўны дошч прайшоў — жыта чыста збіў, невядома, ці будзя з яго што. Жылі Іўеў.; параўн. польск. ulewny 'тж'. УЛІЦЬ зак. 1. Тое ж, што і у л ё я ць 1. Парагону ўлію свіням. Дакудава Лід. Я ўлію малака і дам ім, хай з'ядуць. Лоск Валож. Улію боляй малака. Вялікія Нястанавічы Лаг. Пайду ўлью малака. Лоск Валож. Уліеш вады ў гаршчок. Солы Смарг. У суп, у клёцкі ўліеш алею. Ахрэмаўцы Брасл. Мёду ўліла более за стакан. Саланое Віл. 2. Тое ж, што і у л ё я ц ь 2. Дажджы ўлілі. Быстрыца Астр. УЛОВЫ толькі мн. Лоўля (пра здабычу спажывы). Воўк мох пайсці на уловы. На уловы ходзяць звяры. Магуны Паст. УЛОГАВАЦІНА ж. Лог. Улогаваціна там, харошае места. Малыя Аўцюкі Калінк. УЛОННЕ, УЛОННЯ н. 1. Бярэма. Улонне дроў набраў. Беразіно Докш. Улоння дроў. Рудня Чэрв., Лапічы Асіп. 2. У выразах: Узяць (пасадзіць, лезці) на ўлонне(я) — узяць на рукі, пасадзіць на калені. Хоць бы калі ўзяў дзіця на ўлонне. Мачаск Бярэз. Узяў дзіця на ўлонне і гуляе з ім. Беразіно Докш. Пасадзіць дзіця на улоння. Палік Барыс. Ні прыся на ўлоння мне! Дажы кот і той, каторы лашчыцца, будзя лезці на ўлоння. Азяраны Раг. Дзяржала дзіця на ўлонні і давала цыцку. Рудня Астравітая Чэрв. УЛОНЬКІ мн. памянш. да у л о н н е 2. Дзіця сядзіць на улоньках. Багушэвічы Бярэз. УЛУПІЦЬ зак. Даць лупцоўку, пакараць. Улупі палкай яму! Саланое Віл. Як ён яе ўлупіў! Альхоўка Навагр. Я хацей сваей улупіць. Рудня Астравітая Чэрв. Як што блага зробіш, то матка махрачом як улупіць. Вот ён яму ўлупіў. Вузла Мядз. УЛУПЦУВАЦЬ зак. экспр. Лінуць (пра дождж). Дош як улупцуіць, дык стагі да калена ў вадзе стаяць. Саланое Віл. УЛУЧКА ж. Гарус, баваўняныя ніткі. Улучка — ніткі такія, як катушачныя, купляліся. Па ўлуццы патыкалі. Дакудава Лід. Набрала ткаць улучкі. Пацаўшчына Дзятл.; гл. в л у ч к а. УЛУЧЫЦЬ зак. экспр. Ударыць, даць. Вот ён яму ўлучыў у лоп! Якубова Рас. УЛЫГАЦЦА зак. Заблытацца. Карова ўлыгаласа ў поват, я баялася, кап нох ні паламала. Семежава Кап. УЛЬ м. Тое ж, што і у л ё й. Уль, дзе месцяцца пчолы. Груздава Паст. Улі для пшчол даўблі. Судэрва Вільн. З хвоі рабілі ўлі. Старыя Смільгіні Воран. УЛЬМА ж. Мноства, безліч. Там дарогаў — ульма! Кіралі Шчуч.; параўн. руск. уйма 'тж'. УЛЬТАЙ м. Гультай. Ультай яшчэ спіць. Паляцкішкі Воран.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
/ 565