УЗДУ'ЦЦА зак. Стаць пукатым, падняцца (пра балота). Як пераходзілі, балота ўздулося. Рудня Астравітая Чэрв. УЗДУ'ЦЬ зак. Toe ж, што i у з д ў ну ц ь. Вохват у каня, як угрэўшыся конь, i вады дасі напіцца, стане anoŭ, каня тады ўздуя — гэто еохват. Малахоўцы Бар. УЗДЫМА'ЦЦА незак. Высока ўзлятаць, падымацца. Пташучкі маленькія, а высока ўздымаяцца. Кудзялянцы Шальч. УЗДЬГР м. Камель снапа. Уздыр — частка снапа ад пераўясла да нізу. Трэба вазярэдзіць снапы i к сонцу ўздырэ. Дзяніскавічы Ганц. УЗДЫ ХНУ'ЦЬ зак. Уздыхнуць. Бывае, задумаецца i ўздыхне цяшка. Альхоўка Навагр. УЗДЭ'ЧКА гл. УЗДЗЕ'ЧКА У'ЗЕЛ, УЗЁЛ м. Вузел. Узел на канцы пляцёнкі. Гемзы Шальч. Нада завязаць узёл. Рагулішкі Даўг. Узёл завязуюць, завязаў узла.- Паляпкішкі Воран. Развяжы ўзёл! Асавец Віл.О Сабачым узлом завязаць — неакуратна завязаць што-н. Платок сабачым узлом завязала! Пераброддзе Міёр. УЗІРА'ЦЦА незак. 1. Прыглядацца, углядацца. Ідзе баба, узіраецца. Крынкі Крын. Узірайся, дзе верх. Дакудава Лід. Hi ўзірайса ў люстэрко! Номікі Бабіц. Узіралася на вас. Вялікія Баяры Шчуч. Ня буду ўзірацца. Дакудава Лід. 2. Глядзець. Наши на цільвізір узіраюцца. Кіралі Шчуч. / дзісь узіраюся на яго. Старыя Смільгіні Воран. Во, узірайся, што мама купіла. Дакудава Лід. На яго страх узірацца. Навасёлкі Свісл. Ён не хоча ўзірацца на людзей, нялюцкі чалавек. Каўняны Гродз. 3. Паглядзець. Калі захочуць на мяне ўзірацца, то здымуць — ходзіць здымшчык na дзярэўні. Галубы Маст. 4. перан. Даглядаць. Бацька на іх ні ўзіраіцца. Hi ўзіраяцца яны маццы. Д акудава Лід. УЗЛАВА'ЦЦА, УЗЛАВА'ЦЦЯ зак. 1. Раззлавацца, узлавацца. Ён узлаваўся на яё. Саланое Віл. Яна ўзлавалася, што ты наехала. I ён узлавоўся. Дакудава Лід. Янау як узлуецца, то ўсіх лупіць падрат. Кіралі Шчуч. 2. Узрушыцца, адчуць горыч, цяжка перажываць. Узлуюся на сябе, што стала я такая бяссільная. Слабада Мін. УЗЛАЖЬКЦЬ зак. 1. Надзець. Узлажыць можна штаны, caрочку. Семежава Кап. Я ўзлажыла рубашку з лёну i села ткаць i так змерзла — лён халадзіць. Малышы Лід. Пярсцёнак узлажыла на паляц. Дзесятнікі Валож. Як узлажу ачкі — усё бачу. Магуны Паст. 2. Уставіць. A зубоў [пратэз] забылася ўзлажыць. Крэва Смарг. УЗЛА'МУВАЦЬ незак. Разломліваць. Лёд узламуя на рацэ. Азяраны Раг. УЗЛЕ'ЗЦІ зак. 1. Залезці куды-н., падняцца ўверх. Я туды не ўзлезу. Саланое Віл. Яна ўзлезла высока на гару. Солы Смарг. А тады ўзлезла на стул i крычу. Малышы Лід. 2. Наступить. Вы ўзлезлі на калючы дрот. Сакаляны Сакол
Дадатковыя словы
уздзечка, уздуцца, уздуць, уздымацца, уздэчка, узлавацця, узламуваць, узлезці
1 👁