Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
Астр. Уздэчка — далікатней, чым аброць. Рыбчына Віл. Цуглі к уздэчкі. Старыя Трокі Трак. УЗДЗГДЛА н УЗДЗІ'ДЛЫ мн. Тое ж, што i у дз Г л о. Уздзечка з уздзідлам. Мешкінева Лудз. Уздзідлы— чым келзаюцъ каня. Чычалі Швянч.; параўн. польск. w§dzidlo тж'. УЗДЗЯВА'ЦЦА незак. Насаджвацца. Падшворнік на шворан уздзяваецца. Чычалі Швянч. УЗДО'ЛЕЦЬ зак. 1. Падоледь, асіліць, перамагчы. Хто каго ўздолеіць? Чычалі Швянч. 2. Змагчы, магчы. Я ня уздолею рабіць — ужо старая. Ністанішкі Смарг. Я ня ўздолела з'есці. Едлавічы Брасл. Старая не ўздолела хадзіць. Пераброддзе Міёр. УЗДОФ м. Здор. Уздор — ля кішок сала. Тухавічы Лях. Цяпер кажуць — сала нутраное, раныиа — гаварылі уздор. Стары Свержань Стаўб. УЗДРЭ'НЧЫ ЦЦА зак. экспр. Пачаць модна рыкаць, пішчаць, падняць голас (пра жывёлін). Раніцай, як есці захочуць, уздрэнчуцца ўсе: гэта рыкаіць, той пішчыць. Чаго вы раздрэнчыліся?! Кураполле Паст.; параун. польск. dr§czyč мучыдь'. УЗДУВА'ЦЦА незак. Тое ж, што i у з б ў б н я в а ц ь. Балота ўздулося, ступіш тут — уздуецца. Рудня Астравітая Чэрв. УЗДУ'МАЦЬ зак. Успомніць, прыпомніць. Уздумала, што ён казаў. Магуны Паст. Хто ўздумая званя гэтай травы? Вецярэвічы Пух. Вот Волісь можа ўздумая, хто гэта? Нізок Уздз. Я уздумала, як я жыла ў курані. Азяраны Раг. Уздумала пра. гэту атраву. Рудня Астравітая Чэрв. Жыву я даўно, даўно, як узду маю. Ракаўскія Швянч. Я ўздумаў, што лежачага не б'юць. Тухавічы Лях. Я ўздумаў: ля Пінска балоты асушылі ці не? Збляны Лід. Уздумаю зараз, як яшчэ каровы завуцца/Валеўка Навагр. УЗДУ'НУЦЬ зак. Уздудь. Скаціну ад панны — травы такой— уздуня, i мажэ здохнуць. Дзяніскавічы Ганц. УЗДУ'ТШ К м. вет. Уздуцце. Калі рарова вяхі наелася — схваціць уздутнік. Кураполле Паст. УЗДУ'ХА ж. 1. Зыбкае балота. Уздуха — сільная балота: мох расце, трава не расце, пат сподам — грась, навярху — мох, калышыцца. Граўжышкі Ашм. Не ідзі на ўздуху — укінясся! Як ідзеш, дак гоцкаяцца ўсё. Лапічы Acin. 2. Месца на балоце, дзе не замярзае вада. Дзе ўздуха, там i зімой стаіць вада. Малахоўды Бар. 3. Нізіна. Па ўздухах лён сеялі. Парэчда Гродз. УЗДУ'ХАВШ А ж., УЗДУ'ХАВІНЫ мн. 1. анат. Бакавая ўпадзіна між апошнім рабром i тазасцегнавым суставам у жывёл. Уздухавіна ў баку ў каровы. Рудня Астравітая Чэрв. Уздухавіны — упалыя бакі. Глівін Барыс. 2. Toe ж, што i у з д у х а 1. Уздухавіна — такое балота. Нізок Узд. УЗДУ'ХІ мн. Toe ж, што і у з д ў х а в і. н а 1. Уздухі ў каровы, такія ўпадзіны каля клуба. Магуны Паст. Воўк схапіў маркаліка [барана] за ўздухі. Вецярэвічы Пух. 2. Пад лыжачкай. Баляць мне ўздухі. Жодзішкі Смарг. ён даў яму пад уздухі. Рыбчына Віл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, завуццаівалеўка, зесці, уздзявацца, уздолець, уздрэнчы, уздувацца, уздумаць, уздунуць, уздутш, уздухавш
2 👁
 ◀  / 565  ▶