Старонка 19
◀ / 565 ▶
Чэрв. Суніцы па нашым леся латочанамі растуць. Вузла Мядз. Суніцы растуць вялізныя, здаравенныя. Кузьмічы Люб. СУНІЧНІК м. бат. 1. Ягаднік суніц. Сунічнік сушаць. Беразіно Докш. Сунічнік—пярвейшая зелля ат прастуды, ат цімпіратуры. Рыбчына Віл., Рудня Астравітая Чэрв. 2. Навар з сунічніку. Сунічнік п'юць ад сэрца, ад кашлю. Беразіно Докш. СУННІК гл. СУДНІК СУНОЖКІ толькі мн. Планкі, што змацоўваюць ножкі стала, табурэта. Суножкі ў сталу, у табурэтцы, дзе ногі чалавек ставіць. Ухвала Круп. СУНУЦЦА незак. 1. Высоўвацца. Віджу — сунецца з вакна. Малышы Лід. 2. экспр. Ледзь рухацца, павольна ісці. ▽ Сунецца, як вош. Апікула ты! Дэгшні Шальч. 3. перан. Сімпатызаваць каму-н., хінуцца. Баба красівая — мушчыны сунуцца да яе. Кіралі Шчуч. 4. зак. Намерыцца. Ён вродзі сунуўся да яе біцца. Малі Астр. 5. Грозна напасці, накінуцца. Дзікія свіні як сунуцца да цябе: могуць парваць на кавалкі. Кураполле Паст. Сабака суніцца за катом, кот — на плот і муся ўдраць. Гемзы Шальч. Наш пятух як сунуўся да сусецкага, дык той паляцеў прас плот, аш пёры паляцелі. Ахрэмаўцы Брасл. СУНУЦЬ незак. 1. Пасоўваць, ставіць. Насыпала бульбы ў гаршчок, вады не ўліла і суніць у печ.— Нашто ты суніш без вады?! — А мама сказала, што і так поўна. Кураполле Паст. 2. Цягнуць. Воўк суня хвост. Вулька Гродз. 3. Укладаць, усоўваць у што-н. Сунь руку ў кішэнь! Вялікія Баяры Шчуч. Суня руку — мянтузы пад каменямі. Дэгшні Шальч. Ня сунь пальчыкаў у агонь — упячэш! Стральцы Шальч. 4. перан., экспр. Ісці. Усе да міне сунуць. Дэгшні Шальч. 5. зак. Пакласці ў што-н. Даўней сусла зробяць: кашы картафлянай у анучку сунуць і даюць дзецям. Збляны Лід. СУНЯЦЦА зак. 1. Перастаць ісці, сціхнуць. Дош суняўся. Вецярэвічы Пух. Вецяр суняўся і дошч. Рудня Астравітая Чэрв. 2. Спыніцца, стаць, затрымацца. Суняўся трактарысты. Рудня Астравітая Чэрв. У абозе яго раніла — суняліся паглядзець яго. Азяраны Раг. Паглядзіця, ці каля мяне суняўся? Вецярэвічы Пух. Машына суняласа і стаіць. Пасека Ст.-Дар. СУНЯЦЬ зак. 1. Запыніць, затрымаць. Суняў каня, як бёх. Рудня Астравітая Чэрв. Я каня суняла, сама з возу злезла і стаю. Зацітава Слабада Пух. Сунялі аўтобус. Каб суняць клейню, крычаць: «Бяры на рала!» Нітка завязалася вузлом — суняла матаць. Азяраны Раг. 2. мед. Затрымаць, спыніць кровацячэнне. Крыві не суняць! Вецярэвічы Пух. 3. Супакоіць. Як плача дзіця, дак яго суніміш, скажаш: «Вэн кусюля, пазірай!» Азяраны Раг. СУОК гл. СОК СУОШКА гл. СОШКА СУП м. 1. Крупнік, суп. Грыбны суп вару. Гемзы Шальч.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 565 ▶