Калісь суп варылі з лебяды. Гальшаны Ашм. 2. Булён. С сухой рыбы суп варылі картафляны. Пераброддзе Міёр. СУПАДА'ЦЬ незак. Злівацца ў адно рэчышча. Бераспоння— там рака Поня i Бярэзіна супадаюць. Беразіно Докш. СУТІІК м. памянш. да суп 1. Такі супік вару: жменьку куцці — i прыскварыць. Навасёлкі Свісл. СУ'ПЛЯЧ прысл. Поплеч. Стаяць супляч вучні, у рад станавяцца. Ністанішкі Смарг. СУПСУЛ м. Вузел на нітцы, вяроўцы i інш. Такого супла нэ розвэжу. Курашэва Чыж. СУПО'ЛКА ж. Трупа людзей за супольнай работай. Іх ніхто ні хацеў браць да суполкі: яны адныя жнуць. Тупічаны Ваўк. ўСУПО'ЛНІЦЦА зак. Здзейсніцца, збыцда, спраўдзіцца. Toe, што прыснілася, не суполніцца. Дзёрнавічы В.-Дзв.; параўн. руск. исполниться тж'. СУПО'ЛЬНІКІ мн. Суседзі. Нашы дварэ радам — мы супольнікі. Кіралі Шчуч. СУПО'ЛЬНІЦА ж. Жаночая кашуля, сарочка. Супольніца длінна — да кален. Малахоўцы Бар. СУПСУНЬ ж. Супоня. Супонь у хамуце. Мешкінева Лудз., Чычалі Швянч., Грыкені Вільн., Беняконі Воран. Супонь заводзіцца ў дзюру, у кляшчу. Супонь сцягвая хамут. Темзы Шальч. Супонь траба туга зацягнуць. Крэва Смарг. Дзе супонь: каня трэба засупоніць. Быстрыца Астр. Супонь сцягвая хамут. Жодзішкі Смарг. СУПО'НЯ ж. Тое ж, што i с у п о н ь. Супоня — хамут засупоніць. Мярэцкія Глыб. Супоня — клешчы сцягваць хамута. Навікі Лудз. Кладзецца хамут, у хамуце гужы зацягваюцца, кладзецца дуга, аглоблі прыстаўляюцца, а патом супоняю сцягваецца, кап дзяржала крэпка. Пацаўшчына Дзятл. Супоня такая, з вяровак плялі самі. Чуркі Ашм. Раменна супоня — найлепша. Курашэва Чыж. Зацягваюцца супоняю клешчы. Калясное Міхал., Лука Нараўк., Кфалі Шчуч., Рудня Астравітая Чэрв. СУП РАТАЙ прысл. Парай коней. Будуць гараць супрагай. Номікі Бабіц. СУПРО'ХАМ прысл. Молячы. Супрохам просіць адалжыць грошай. Мішневічы Шум. СУПРО'ЦІУ прысл. Супраць. Супроціў жывець мой сын. Рыбчына Віл. СУПУТІЬНЫ прым. Агульны, супольны. У нас паставілі супульную лазню. Ёдлавічы Брасл.; параўн. польск. wspolny тж'. СУПУСТАЛ м. абразл. Супраціўнік, нягоднік. Ах ты супустат! Якубова Рас. СУП У'ЦЩ ЦА зак. Адумацца, прыйсці да розуму, супакоіцца. 3 часам i ён супуціцца, як паразумнее. Рудня Астравітая Чэрв
Дадатковыя словы
зацягнўць, супадаць, суполка, супроціу, уцщ, ўсуполніцца
7 👁