Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
УЗАРА'ЦЬ зак. Узараць. Узаралі на зіму поле. Беразіно Докш. Узаралі дзвесці гектараў. Саланое Віл. УЗАРВА'ЦЬ зак. 0 Жывот узарваць — выклікаць уздуцце. Як пад'ясі юшніку крэпка, то можыць i жывот узарваць. Рагулішкі Даўг. Сэрца ўзарваць, галаву ўзарваць — страціць здароўе, захварэць. За адзін гот Зося сэрца ўзарвала. Яны маю галаву ўзарвалі. Вецярэвічы Пух. УЗАРЬІ'СТЫ прым. Узорысты, узорны. Якое ўсё ў маткі было ўзарыстае: i ў восем нітоў, i ў шаснаццаць нітоў. Яна была рукадзельніца — i ткала, i прала. Дзёрнавічы В.-Дзв. УЗА'Т гл. УЗА'Д УЗА'УТРА (O), УЗО'УТРА, УЗА'УТРЫ (Э), ВЗА'ВТРА прысл. Заўтра. Узаўтра завязем яго да бабы. Вялікія Баяры ІІІчуч. Узаўтра прыду. I ўзаўтра не будзя пагоды. Мсцібава Ваўк. Табе ўзаўтра трэба ехаць. Узаўтра прышоў. Узаўтра пайду на работу. Узаўтра прыедзе дачка. Дзяніскавічы Ганц. Узаўтра згаворымса. Паедзем узаўтра. Крынкі Крын. Узаўтро старая сходзіць. Мсцібава Ваўк. Узоўтра павяду карову. Вялікія Баяры Шчуч. Узоўтра хачу na чорныя схадзіць ягады. Парзчча Гродз. Чаго ехаці ўзаўтры. Узаўтры пайду ў ягады. Навасёлкі Свісл. Узаўтры прыду. Тухавічы Лях. Узаўтрэ прыедзе. Навадворцы Васільк. Чогд нэ зробів ніні, то зроблю взавтра. Курашэва Чыж. Ны тыпэр, а взавтра прыду. Сіманавічы Драг., Відзібар Стол. УЗА'ХАДЫ прысл. О Узахады хахатаць — заходзіцца з рогату. Як расказаў ён пра таго чалавека, дык мы ўзахады хахаталі. Дзёрнавічы В.-Дзв. УЗБІВА'ЦЬ незак. Насаджваць, набіваць. Выбіраюць дзеравянны калек, узбіваюць жалеза на яго — ета пешня. Беразіно Докш. УЗБГЦЦА зак. Параніць сябе, наступіўшы на што-н. вострае. V Кап ён на войстры камШь узбіўся! Ёдлавічы Брасл. УЗБРЫ СЦГСЯ зак. экспр. Сустрэць, спаткаць, напаткаць. Ідзі, мо на Юзіка ўзорыдзесся? Магуны Паст. УЗБУ'БНЯВАЦЬ незак. Уздувацца, надзімацца, падымацца. Местам там балота ўзбубнявая. Вецярэвічы Пух. УЗБУФЫ ЦЦА зак. Пачацца, узняцца. От узбурыўся вецяр, аж дрэвы нахіляя. Ністанішкі Смарг. УЗВА'Л м. 1. Доўгі земляны насып. На гэтым узвалі каля канавы было загароджана кругом, гай быў абгароджаны. С узвала камні скоцяцца i будуць пад узвалам 'ліжаць. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Узвышша. Па той бок сіла — прыродны ўзвал i канава, а тут — ніска, дзе мост, нізіна. Мярэцкія Глыб. УЗВА'ЛЛЯ н. Тое ж, што i у з в а л 2. Каля ўзвалля — лух, в ясной займаецца вада аш па кусты; паку ль лух ідзе — цягнецца ўзвалля. Узвалля — месца красівая. Сенакос, трава не асоба харошая, там ляшчэўнік на ўзваллі, лес бальшы быў, цяпер выразалі. Рыбчына Віл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

галавў, падясі, узад, узарьісты, узат, узаутра, узаутры, узбубняваць, узбіваць, узоутра, ўзбрыдзесся
3 👁
 ◀  / 565  ▶