ла! — Аднэя сукраткі. Быстрыца Астр. Нітка ў сукраткі збіраецца. Гемзы Шальч. Ніткі пашлі ў сукраткі. Рагулішкі Даўг. Сукраткі на нітках, як крутыі ніткі. Валынцы В.-Дзв. Сукратка на ніцях. Мсцібава Ваўк. 2. Вязка скручанага сена. У сукратку скруціць тое сена. Вецярэвічы Пух.
СУКРУТАК м. Скрутак. Сукрутак палатна. Семежава Кап.
СУКРЫСТЫ прым. 1. Кучаравы. У яго сукрыстыя валасы — самі завіваюцца. Лісна В.-Дзв. 2. Крута спрадзены, ссуканы. Сукрыстая нітка. Чычалі Швянч. Ніткі сукрыстыя: спралі сільна крута. Лісна В.-Дзв.; параўн. літ. sukrus 'круты'.
СУКРЯЦЫ мн. ткац. Сукараткі, ператканыя ў палатне. Сукрец нарабіла ў палатне. Мішневічы Шум.
СУЛА ж. Бярозавы сок. Ідзі напусці сулы, як многа нацякець сулы, так і карове даець. Малькуны Ігн. Бярозавая сула салодкая. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. sula 'тж'.
СУЛАДЗІЦЬ зак. Паладзіць. Яму з людзьмі усімі нада суладзіць. Груздава Паст.
СУЛАДНА прысл. Мірна, дружна, лагодна. Маладыя міс сабою жывуць суладна. Бакшты Іўеў.
СУЛІХА ж. Той, хто многа чаго абяцае. Суліха і нідаха — родныя сёстры. Мішневічы Шум.
СУЛІЦЬ, СЮЛІЦЬ незак. 1. Прапаноўваць, даваць. Запрашаюць цану — суліш яму палавіну дзенег. Замошша Брасл. Суліла яму есці — ён ня еў. Мярэцкія Глыб. Стала сюліць мне піць. Есці я вам не сюлю. Ракаўскія Швянч. Сюліла, сюліла, а яна не прынялася есці. Быстрыца Астр. Што ты мне сюліш мала? Магуны Паст. 2. Абяцаць. Ён усё суліць, а выпалніць не можыць. Мыто Лід. 3. Жадаць. Не сулі ты мне плахое! Беразіно Докш. Той мне добра суліў, а гэны зло пасуліў. Рыбчына Віл. Яна мне суліла добрага, а другая — благога суліць. Мярэцкія Глыб.; параўн. руск. уст. сулить 'абяцаць'; літ. siūlyti 'суліць, прапанаваць'.
СУЛОТАЦЬ незак. Мачыць слюной, лізаць. Цялёнак сулотаў мне кофту. Кураполле Паст.; параўн. літ. sulotis 'сачыцца'.
СУЛЯЦЬ незак. Прапаноўваць. Я ей кольцу [кальцо] і не суляла. Золата суляюць. Чычалі Швянч.
СУМА ж. Пэўная колькасць грошай. Даю гэту суму грошы. Гемзы Шальч. З гэтае сумы сто пяцьдзесят злотых уплаціў. Альхоўцы Лях. Ачапілі хату, заклалі першы вянок — ставяць гаспадары бутэльку, акрамя сумы,— грошы потым. Гальшаны Ашм.; параўн. руск. сумма 'тж'.
СУМЕНЯ н. Сумленне, характар. У яго суменя мякчэйшая — ён плача па сыну. Гемзы Шальч. ◊ Мець суменя, прыслушвацца суменя — быць сумленным, сумленна паступаць. Трэба суменя мець — дурна не рабіць. Ёдупка Шальч. Ты далжна прыслушвацца свайго суменя, сама сябе. Дэгшні Шальч. На сумені мець — непакоіцца, трывожыцца. Пахавалі яго добра — на сумені мець не будзям. Малі Астр.; параўн. польск. sumienie 'тж'.
90 👁