СУКО'ЛЫ мн. Два перавітыя віткай калкі ў плоце. Суколы — парный калы; перавязываюць суколы перавіткай. Лісна В.-Дзв. СУКО'НЕНКА ж. Суконная хустка сярэдняй велічыні. Азарычы Пін. СУКСУНКА ж. Toe ж, што і с у к н я н к а. Суконкі i світкі шылі. Ухвала Круп. СУКО'ННІК м. Суконная даматканая спадніца. Мы даўней .юуконнік насілі. Янова Рас. СУКО'ННІКІ толькі мн. Даматканыя суконныя штаны. Даўней суконнікі на зіму шыюць, а летам — у белых штанах. Рудня Чэрв. Надзень суконнікі — цяплей будзя! Ухвала Круп. Суконнікі ткалі з чыстага сукна, мушчыны насілі суконнікі. Вузла Мядз. СУКО'ННЫ прым. 1. Зроблены з сукна, пашыты з суконнага матэрыялу. Ганучка суконная на печы ляжыць. Гемзы Шальч. На базары купів суконну ясёнку. Курашэва Чыж. Спадніцы суконныя насілі. Вузла Мядз. 2. Шарсцяны. Я мела маткоў суконных. Парэчча Гродз. Суконны ўток. Васілевічы Гродз. СУКО'ННЫ ЛАПУ'Х м. бат. Лопух. Суконны лапух, што шышкі растуць. Дэгшні Шальч. СУ'КРАВАТКА ж. Тое ж, што i с ў к а р а т к а. Сукраваткі лятуць, наута ўкручаны ніткі. Ракаўскія Швянч. Напрала крута, плоха снаваць — нітка бярэцца ў сукраваткі. Кіралі Шчуч. Нітка ў сукраваткі збягаяцца. Збляны Лід. СУКРАВА'ТЫ прым. Крутавата спрадзены. Сукраватыя ніткі твае. Малькуны Ігн.; параўн. літ. sukrŭs тж'. СУ'КРАВІЦА I, СУ'КРАВЫЦЯ, СЬГКРАВІЦА ж. 1. Крывяністая вадкасць. Сукравіца з раны ідзе. Пацаўшчына Дзятл. Сукравіца цячэ. Альхоўцы Лях. Путэкла сукравыця з ранэ. Paдастаў Драг. Крові ныма, оно сукравыця тычэ. Сіманавічьі Драг. Сыкравіца сочыцца, кроў не ідзе. Кузьмічы Люб. 2. Крывавыя гнойныя выдзяленні. Сукравіца — кроў з гноём з скулы. Галубы Маст. Сукравіца сочыцца, як паляц абрывая. Рыбчына Віл. Болька, нарыў прарве — ужо сукравіца пашла. Вецярэвічы Пух. 3 раны цячэ гной, a потым сукравіца. Номікі Бабіц. Вот нарвала скула, выцісніла брут, a ціпер сукравіца ідзе. Кіралі Шчуч. СУ'КРАВІЦА II ж. Toe ж, што і с ў к а р а т к а. У сукравіцы пашлі ніткі. Каўняны Гродз. СУ'КРАК м. Лядзяш. Як ca страхі цячэ i замерзне — то сукрак. Кузьмічы Люб. СУКРА'К м. Аскепак хваёвага карча. Смольны сукрак добра гарыць. Пасека Ст.-Дар. СУ'КРАТ м. Toe ж, што i с ў к а р а т к а. Сукраты на нітках. Валынцы В.-Дзв. СУ'КРАТАК м. Скрутак ільновалакна. Пяць павесмаў лёну круцяць у сукратак. Мсцібава Ваўк. СУ'КРАТКА ж. 1. Toe ж, што i с ў к а р а т к а. A-eŭ, напра
Дадатковыя словы
даўней.юуконнік, суконенка, сукраватка, сукратка
8 👁