Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
пакрава, ехалі здаляка паглядзець — дзецюкі на дзевак. Вузла Мядз. 2. Адзявацца, апранацда. Убірацца пачаў у свойская. Кудзялянцы Шальч.; параўн. польск. ubierać si§ тж'. УБІРА'ЦБ незак. 1. Прыбіраць. Дзеці мяне ўбіраяць, усё кажаць: «Мама, чаму ня носіш?» Солы Смарг.; параўн. польск. ubierač 'тж. 2. Упрыгожваць, аздабляць. На Яна ўбіраюць хату бяроскай. Быстрыца Астр. Убіралі каплічкі, Васілевічы Гродз. УБГТЫ дзеепрым. 1. УбІты, увагнаны. Там цвік убіты. Малахоўцы Бар. 2. Забіты. Ляжаў ён убіты. Пераброддзе Міёр. 3. перан. Змораны, перагружаны. Яны работай не ўбітыя, i дзенег У іх есь. Ахрэмаўцы Брасл. ■ УБГЦЦА зак. 1. Забіцца. Я спужаўся ночьі, як сын убіўся на матацыклі — i ночы прыпаткі сталі біць. Убіліся абадва — ляжаць, як снапы. Вузла Мядз. 2. экспр. Увайеці, залезці, улезці. Карова ўбілася ў гарод. Чычалі Швянч. Карова зоройная, як чорт, у гарот уб'ецца. Стральцы Гродз. Убіўся чужы кот у хату, разбіў валерянку i так лізаў. Солы Смарг. Убіўся воўк у хлеў праз акно i пабіў авец. Hi забілі — уцёк воўк. Мярэцкія Глыб. Коньскі воўк убіўся. Дакудава Лід. Убілася недзе ў ваўке. Пацаўшчына Дзятл. Убіўся ў сад, налаташыў яблык. Быстрыца Астр. Тут у гароччык убіўся. Збляны Лід. 3. Насеецца, укараніцца. Елачка завецца, яна ў дабро ўб'ецца i расце. Солы Смарг. 4. Завясціся, распладзіцца. Убіліся рабакі ў мяса. Жылі Іўеў. Чэрві ўбіліся ў мяса, аш шумяць. Крэва Смарг. 5. Напасці, заразіцца. Нешта яму ў галоўку ўбілася, у валаскі — галоўка голая стала, у Полацк звазілі. Дуброўкі Брасл. Бывая гнілец уб'ецца на пчол. Граўжышкі Ашм. 0 Убіцца ў галаву — надумацца, задумаць што-н., імкнуцца выканаць задуму. Яму ўбілася ў галаву — надумаўся жаніцца. Кдралі Шчуч. Убіцца з дзюбай—- умяшацца, зацікавіцца. / ты ўбіўся з сваей дзюбай, усё хочаш знаць. Пярэкі В.-Дзв. Як здарыцца якое няшчасце, то скажуць: «Нячыстая сіла ўбілася». *Рыбчына Віл. Не знайсці камня ўбіцца — пра мясцовасць, дзе няма камення. У нас такое поля, што камня ўбіцца не найдзеш. Кураполле Паст. УБГЦЬ зак. 1. Забіць. Ніхто не хоча чапаць яго, бо ўб'е. Малыя Аўцюкі Калінк. Тату белыя ўбілі. Збляны Лід. Убіли павука. Азяраны Par. V Как міне кроў не ўбіла?! Пераброддзе Міёр.; параўн. руск. убить тж'. 2. 3 сілай загнаць у зямлю. Калы ўб'е побач i гародзіць. Грыкені Вільн. 3. Ушчаміць. Дзед зловіць унука, галаву уб'ець между ног i налупіць. Саланое Віл. 4. экспр. Усадзіць у што-н. вязкае. Ты ня ўмеіш хлеб мясіць: як убіла pyкі, то ня выцягняш. Кіралі Шчуч. Як уб'еш ногі ў тую грась — рыжыя, як руда. Граўжышкі Ашм. Убіць галаву — непрыязна адносіцца да каго-н., пазбягаць. Ен убачыць мяне, галаву ўб'ець i не здароўкаецца. Дзёрнавічы В.-Дзв. УБЛІЗЁ'НКУ прысл. У выразе: Ткаць ублізёнку — ткаць у радкі, якія ўтвараюцца блюзнамі. Ублізёнку ткалі спадшцы. Вузла Мядз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збройная, убецца, убець, убеш, убілй, убірацб, ўбе, ўбецца, ўбець
1 👁
 ◀  / 565  ▶