Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
ТУУХА'ЦЬ незак. Піхаць, штурхаць. Што-та за мода туўхаць малых у снег? Мачаск Бярэз. ТУ'ФЛІ, ТУ'ПЛІ мн. Пантофлі. Туфлі купавалі i рабілі на заказ. Васілевічы Гродз. Даўней туфлі багатыя мелі, a бедныя— брызянтовачкі. У цэркаў ішлі, туфлі ў руках няслі. Латыгаль Віл. У туфлёх пойдзіця. Ністанішкі Смарг. Туфлі i жанчыны, i мушчыны насілі. Чьгчалі Швянч. Туплі ніяк ні купя. Гріаўжышкі Ашм.; параўн. руск. туфли тж'. ТУ'ХЛАСЬ ж. Тухласць, гніль. Тухлась, притухла капуста зверху. Азяраны Раг. ТУ'ХЛЬІ прым. Тухлы. Тухлае ўсё сена. Парзчча Гродз. ТУ'ХЛЯ ж. Тухліна. ЗлажылІ сыроя сена—тухляю смярдзіць. Вузла Мядз. ТУ'ХНУТІ I незак. Спадаць (пра пухліну), змяншацца. Рука была муоцно спухла, але вжэ начинав тухнуті, Курашэва Чыж. ТУ'ХНУТІ II незак. Тухнуць, загнівацца, непрыемна пахнуць. Сырое збуожэ, як довго лэжыт, то начинав тухнуті. Курашэва Чыж. ТУ'ХНУЦЬ незак. Гаснуць, пераставаць гарэць. Тухня агонь. Лісна В.-Дзв. Т У ўА ж. 1. Хмара. Туча находзіць, i dolu ідзець. Груздава Паст. Ідзець чорная туча — будзіць навальніца. Ёдлавічы Брасл. Сініі тучы ходзюць, дажджавыі. Валынды В.-Дзв. Тутака тучэй не было. Гемзы Шальч. 2. перан. Вялікая колькасць чаго-н. Туча ваўкоў — стада ваўкоў. Мярэцкія Глыб. Туча авадней у лясу, скату цяжало. Ахрэмаўцы Брасл-V 3 вялікай тучы будзя малы дошч. Парэчча Гродз. О Як туча — вельмі тоўсты. Тая здаровая, як туча. Валынцы В.-Дзв. Юр'явыя тучы па небе ходзяць. Галубы Маст.; параўн. руск. туча тж'. ТУЧА'Й м. Паглыбленне ў верхнім камені жорнаў, куды засыпаецца збожжа. У жорнах туяай, куды збожа сыпалі. Вялікія Баяры Шчуч.; гл. вя ч а й. ТУЧА'НЫ прым. Які выдзяляе многа тлушчу. 3 кабана тучаноё сала. Ухвала Круп. ТУ'ЧКА ж. памянш. да т ў ч а 1. Нашла тучка маленькая, i гром ударыў па назе. Вузла Мядз. ТУ'ЧШ К м. Адкормачнік, кормнік. Тэпэр некоторы вкормляного паршука тучніком звут. Курашэва Чыж.; параўн. польск. tucznik тж'. ТУ'ШАНЫ дзеепрым. Тушаны. Так мне смакуе тушаная бульба. Рыбчына Віл. Тушаную картофлю ем з малаком. Рудня Астравітая Чэрв. Ідзі еш тушану картофлю, яна смашна. Кіралі Шчуч. ТУШКАВА'ЦЬ незак. Тушыць. Картошку тушкуяш з грыбамі. Укляю тушкаваць харашо, вкусная. Лісна В.-Дзв. ТУШО'НКА, ТУ'ШАНКА ж. Тушаная бульба. Тушонка ўпарыцца з бульбы, а смажанка— з варанай бульбы. Груздава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

туухаць, тухльі, тучай, тучаны, тучш, тушанка, тўфлі, юрявыя
2 👁
 ◀  / 565  ▶