Болый тлуміць, чым турбуя, скажуць, але І так гавораць. Рудня Астравітая Чэрв. ТУРБАШ 'НА ж. Клопат, турбота. Дома турбаніна: то карову падаі, то завядзі. Гемзы Шальч. ТУРБА'ЦЫЯ ж. Тое ж, што i т у р б а н і н а. Турбацыя вялікая. Мярэцкія Глыб. Кажды мае турбацыю. Гемзы Шальч.; параўн. польск. дыял. turbacja тж'. ТУРБО'ТА ж. Тое ж, што i т у р б а н { н а. А дно турбота за турботай: то адно зробіш, то другое зваліцца. Рыбчына Віл.. ТУ'РЗАЦЬ, ТУ'РЗАТІ, ТЬГРЗАЦЬ незак. 1. Торгаць, цягаць рыўкамі, рэзкімі рухамі. Турзаюць кросна, патурзаюць i навіваюць, i ткуць, i ткуць. Альхоўцы Лях. Турзают кросна. Азарычы Пін. Моткі ніток, як вымают з лугу, турзают. Лука Нараўк. Крутую основу тырзалі. Тухавічы Лях. Турзаюць свіні мех. Вялікія Баяры Шчуч. Турзая сабика ласкут. Кіралі Шчуч. Усе турзаюць свата: «Сват, цукеркі, сват, цукеркЬ. Збляны Лід. Гусяняты турзаюць адно аднаго, ухопіць за карк — i трасе. Кдралі Шчуч. 2. Торгаць туды-сюды, імкнучыся адчыніць што-н. Турзая дзверы. Бакшты Іўеў. 3. Рытмічна торгаць, пранізваць (пра боль). Руку ўсю ноч турзаў моцны боль. Міратычы Карэл. 4. безас. Нудзіць, рваць. Ад ікавіцы аж турзае. Галубы Мает. 5. перан. Не даваць спакою каму-н., дакучаць якімі-н. патрабаваннямі. Чаго ты турзаеш мяне? Гемзы Шальч. ТУРЗЫ'КАЦЬ незак. Тое ж, што i Тур з а ць 1. Свіня турзыкаіць мех. Ахрэмаўцы Брасл. 1 ТУ'РКАЦЬ незак. Цвыркаць. Туркачы туркаюць такім яркім звукам. Старыя Трокі Трак. ТУРКА'Ч м. заал. Мядзведка. Туркач туркая, да рачка надобны. Мсцібава Ваўк. Туркач, як рак, выглядая. Каўняны Гродз. Туркач жыве ў зямлі, надгрызав карэнні. Сакаляны Сакол. ТУРКЛГС м. Тое ж, што i т у р к а ч. У зямлі сядзіць туркліс, такі жоўты. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. turklys тж'. ТУРКОТА'ТІ незак. Тарахцець. Масыклет туркочэ. Курашэва Чыж.; параўн. польск. turkotać тж'. ТУРКУ'ЦЬ м. Toe ж, што i т у p к ач. ТуркуЦь — жоўценькі, длугенькі, подымая зямлю —- шкоднік. Tуркуць у бульбе, на caнажаці, у балоце. Туркуць — длугі такі, па фасоне большых осв. Гемзы Шальч.; параўн. літ. turkŭtis тж'. ТУРМА' ж. Турма. Сядзела дзевяць месяцаў у турме. Гальшаны Ашм. У турме не сядзеў. Грыкені Вільн. ТУРНЕ'ПС, ТУРНЭ'Т м. бат. Турнэпс. Турнепсу дзялкі na паўтара гактара. Новіны Нясв. Турнепс расцець, a пацягнеш — як друза. Кураполле Паст. Турнэт каровы ядуць. Лісна В.-Дзв. Турнэт сеюць. Мельнікі Лудз. ТУРНУ'ЦЬ зак. груб. Турнуць. Так турнуў, аш ногі задзёр. Жылі Іўеў. Я турнула яго з хаты. Гемзы Шальч
Дадатковыя словы
турзаті, турзаць, турзыкаць, туркаць, туркотаті
2 👁