Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
ТРЭСЦЬ, ТРЭСЬ гл. ТРАСЦГ ТРЭСЬ выкл. у знач. вык. 1. Бух. Пярун трэсь ды трэсь. Maгуны Паст. 2. Трэсь, хрусь. Ступлю нагамі, a пад нагамі — трэсь. Малышы Лід. 3. Хап. Котка рыбу трэсь — i німа. Беняконі Воран. ТРЭТДІ, ТРЭ'ЙЦІ ліч. Трэці. Я трэцяя ў маткі. Лісна В.-Дзв. Трэці рас на шарсцяную шчэтку чэшуць. Дакудава Лід. Два разы есць, a трэйці рас трэбо ў торбу даць. Баброўнікі Гарад. ТРЭ'ЦЯ СТРЭ'ЧА ж. Траюрадныя (браты, сёстры). А трэця стрэча — i радня траціцца. Паляцкішкі Воран. ТРЭ'ШЧАНЫ гл. ТРЫ'ШЧАНЫ ТРЭТІІЧЫ мн. Прыгаршчы. Узяла мукі трэшчы. Навасёлкі Лід. ТРЭ'ШЧЫЦЬ незак. Пляскаць. Мальчонак усё трэшчыць i трэшчыць у ладошкі. Мішневічы Шум. ТРЯПА'ЦЬ гл. ТРАПА'ЦЬ ТРЯПЕ'Ц m. Той, х т о трэпле лён. Сабіраюць талаку, асець ілі дзве, мнуць лён машынай, а патом тряпцы ідуць. Пайду найму тряпцоў: нада лён натрепаць. Мішневічы Шум. ТРЯСТГ гл. ТРАСЦГ ТРЯ'СЦА гл. ТРА'СЦА ТУ прысл. Тут. Ту калісь пасікі былі. Паляцкішкі Воран.; параўн. польск. tu тж'. ТУ'БАЛЬНІЦА ж. Уласніца маёмасці, валадарка. Што ты тут тубальніца некая, што прышла i камандуяш. Я на, бра, нясе сябе, ак тубальніца. Вялікія Аўдюкі Калінк. у ТУ'БАЧНІК м. бат. КрапІнец чубаты. Тубачнік сінім квітніць, ён у полі квітніць. Рагулішкі Даўг. ТУ'БЕЛЬ гл. ТЭ'БЕЛЬ ТУГАВА'ТЫ прым. Схільны да запораў. Тугаваты оюалудак. Івашкаўцы Смарг. ТУТАНЬКА прысл. Шчыльна, туга. Віламі туганька складаюць сена. Ахрэмаўцы Брасл. ТУГГ прым. 1. Густы. Каша тугая. Беразіно Докш. 2. Густа замешаны, цвёрды. Хлеп тугі. Лісна В.-Дзв. Тугі хлеп, перасядае ў горле. Паляцкішкі Воран. Кісьніць хлеп, ня хочыцца яго тугім паставіць, паставіш рэдзінькі. Масішкі Красл. 3. Перасмажаны, перапечаны. Яечню тугую зрабіла, як скалу. Ністанішкі Смарг. 4. Цвёрды, мускулісты. Во, Ганнушка, пакажы, ці тугі жывот. Пацаўшчына Дзятл. О Тугое малако — пра малако, якое цяжка выдойваецца ў сувязі з асаблівасцямі будовы вымя ў каровы. Як жарало тоненькае, то цяшка даіць, натта тугоя малако. Вузла Мядз. ТУ'ДАКА, ТУ'ДАКО гл. ТУ'ТАКА ТУДЫ', ТУДА', ТУДЭ' прысл. Туды. Дзе браў, туды адвязі. Гальшаны Ашм. Па траве туды лезе выдра. Вулька Гродз. Туды я не пайду. Саланое Віл. Туды ніхто не зайдзе. Дзяніскавічы Ганц. Туды павялі дзесяць чалавек. Істра Лудз. Туды не хадзі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

трапаць, трасца, трышчаны, трэшчаны, тряпаць, тряпец, трясца, тубель, тудака, тудако, тутака, тэбель
3 👁
 ◀  / 565  ▶