Старонка 137
◀ / 565 ▶
ТРЫБУШЫСТЫ прым. Тое ж, што і трыблаты. Трыбушыстая карова. Магуны Паст. ТРЫБЫ толькі мн. тэхн. Шасцярня, зубчастая перадача. В січкарні або в другіх машынах трыбы крутят інны часткі машыны; коло машыны трэба осторуожно, бо можна в трыбы пальці всадіті. Курашэва Чыж.; параўн. польск. tryb 'тж'. ТРЫВАЛЫ прым. 1. Сытны, пажыўны, трывалы. Трывалая іда. Беразіно Докш. Трывалая яда, мясная. Ухвала Круп. 2. Моцны, дужы, здаровы. Трывалая кабыла. Рыбчына Віл. Трывалы конь. Мярэцкія Глыб., Рудня Астравітая Чэрв., Старыя Трокі Трак. Ой, баба была трывалая! Саланое Віл. 3. Устойлівы, вынослівы. Камайскія трывалыя дрэўцы. Магуны Паст.; параўн. польск. trwały 'моцны, устойлівы'. ТРЫВАЛЬНЫ, ТРЫВАЛНЫ прым. 1. Тое ж, што і трывалы 1. Укусныя і трывальныя грэцкія ладкі. Пацаўшчына Дзятл. Трывальная патрава — боп. Гемзы Шальч. Клундзюк з'ем скора, ён трывалны. Кураполле Паст. 2. Тое ж, што і трывалы 3. Клён не трывальны, крохкі, слаісты, ударыш і атшчэпіцца. Гемзы Шальч. ТРЫВАЦЬ, ТРЫВАЦІ незак. Цярпець, вытрымліваць. Як гэта трываюць людзі? Граўжышкі Ашм. Усе лекі вышлі і просто не магу трываць. Баброўнікі Гарад. Не можно трываць, як ён вытварае. Кузьмічы Люб. Сэрца ні трываіць, печань замучыў. Я трываць не магу: як яна гэта дзіцянё здавала ў прыют. Вузла Мядз. І як яго кішкі трываюць? Чапаеўскі В.-Дзв. Як яна трывая, мыючы зімой на рэчцы? Альхоўка Навагр. Як воны трывают холодно? Смаляніца Пруж.; параўн. польск. trwać 'трываць, працягвацца'. ТРЫ ВЁДРЫ мн. Трохвядзёрны, мера вадкіх цел. Тры вёдры — адзін з размераў барылак. Судэрва Вільн. ТРЫВОГА ж. Трывога, неспакой. Была мне трывога. Старыя Смільгіні Воран. Трывога мне; як якая трывога, я не сплю. Гемзы Шальч. ∇ Як нам трывога, так мы да бога. Кураполле Паст. ТРЫВУШЧЫ прым. 1. Тое ж, што і трывалы 1. Жырнага паела — трывушчага паела. Дакудава Лід. Трывушчая яда. Малахоўцы Бар. Боб трывушчы, у нас ня рос добро. Альхоўцы Лях. 2. Жывучы. Гад трывушчы, не ўбіць яго. Трывушчыя мікробы. Азяраны Раг. ТРЫВУШЧЭЙ прысл. Дужэй, мацней, здаравей. Як паясі сала, то будзя трывушчэй. Малахоўцы Бар. ТРЫГІК-ТРЫГІК выкл. Скок-скок. Трыгік-трыгік — на адной назе скачу. Дзёрнавічы В.-Дзв. ТРЫГУБІЦА, ТРЭГУБІЦА ж. Тое ж, што і трубіца. Трыгубіцай ловяць рыбу: доўгая, закладаюць у рэчку, па зямлі цягнуць. Солы Смарг. Трыгубіца ў тры столі. Мыто Лід. Трыгубіца была: палатно з бакоў, сетка была. Чуркі Ашм. Трыгубіца — сетка пасярод густая, а па баках рэткая, называецца рэць,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 565 ▶