ТРУМАЦЬ незак. Трымаць. Жаць жала, серп трумала ў руцэ. Старыя Смільгіні Воран.
ТРУМЦЕЦЬ незак. Дранцвець, нямець. Ногі трумцяць, як бы адлягаюць ногі. Бакшты Іўеў.
ТРУНА ж. Дамавіна, труна. Нада труну дзелаць, у труну кладуць пакойніка. Альхоўцы Лях. Труну зрабіў. Валеўка Навагр. Тыя двох пашлі, адзелі і ў труну паклалі і бацьком не паказалі. Альхоўка Навагр. Старое Сяло Зэльв. Труну харошую купіла, не шкадавала грошай. Солы Смарг. Труну купілі за васемсот злотых. Гальшаны Ашм. Дайней гаварылі труна, а цяпер — гроп. Валынцы В.-Дзв. Труну рабіць трэба, памёр чалавек. Гемзы Шальч. Адзін чалавек сабе труну зрабіў, а памаляваць не ўспеў — памёр. Ёдлавічы Брасл. У труну кладуць мярца. Кіралі Шчуч. Пакрываюць на труну станіну. Труны ні куплялі. Быстрыца Астр. Труну апускаюць у магілку. Магуны Паст. Мы доскі падавалі на хату, а дзеці кажуць нам: «Пасцігалі ўсе труны, а вам трэба дзве труны, як вы памрыцё». Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. польск. trumna 'тж'.
ТРУНАК м. Трунак, напітак. Чартоўскі трунак, падай тры цыбуліны. Атрута. Не можна вутку піць — гэта трунак. Малі Астр.; параўн. польск. trunek 'тж'.
ТРУННО гл. ТРУДНА
ТРУП м. Труп. Трупоў хавала многа. Саланое Віл.; параўн. польск. trup 'тж'.
ТРУПКА гл. ТРУБКА
ТРУПНЕЦЬ незак. Бразджаць. Трупніць талерка пабітая. Кузьмічы Люб.; параўн. літ. trupnùs 'сыпкі'.
ТРУПЦЕЦЬ незак. Тое ж, што і трупнець. Паколаная талерка ці міска трупціць. Вецярэвічы Пух. Скаварада трупціць, як расколана, трупціць талерка. Альхоўцы Лях. Хрустаць, храбусцець. Яйцо паколана, лупіна ўжэ трупціць. Альхоўцы Лях. Скрыпець. Трупціць дзераво, глухі звук, гнілы звук. Альхоўцы Лях. Лопацца. Абгарэла дзевачка, скура на ей трупцела. Вецярэвічы Пух.; параўн. літ. trùpti 'сыпацца'.
ТРУС м. заал. Трус. Быў пажар, усё пагарэла, каровы, свіне, адзін трус астаўся. Дзераўное Стаўб. Трус хлеп любіць. Ёдлавічы Брасл. Трус велькі, цяжкі. Мярэцкія Глыб. Трус есць траву. Саланое Віл. Трус — ангорчык і прасты, гладкія трусы. Гемзы Шальч. Трус уцёк. Альба Нясв. Завуць трусы і кролікі. Лісна В.-Дзв. У нас есць трусэ. Кіралі Шчуч. Трусы гадую на м'яса. Лешня Кап. Ідзі нарві трусом зелья. Навасёлкі Свісл. Трусоў дзяржыць у клетцы. Вялікія Баяры Шчуч.
ТРУСІК м. памянш.-ласк. да трус. Трусік цяжкі, як падняць. Кіралі Шчуч. Трусік такі маленькі. Рудня Астравітая Чэрв.
ТРУСІНА ж. Трусіная шэрсць. З трусіны вяжуць шапкі. Ахрэмаўцы Брасл.
74 👁