ТРУСІНЫ прым. Які мае адносіны да труса. Трусіная і індзюковая — самая лепшая мяса. Кіралі Шчуч.
ТРУСІХА ж. заал. Самка труса. У нас трусіха і трус велькія такія. Мярэцкія Глыб. Трусіха белая з чорным. Пасека Ст.-Дар.
ТРУСІЦА ж. Тое ж, што і трусіха. Трусіца адна, яшчэ адну-дзве трэбо завесці. Малахоўцы Бар. У нас ест трус і трусіца. Кіралі Шчуч. Трусіца і трусянята сядзяць. Альхоўцы Лях. Трусіца і трус у нас. Гемзы Шальч. Трусіца такая, што ні падняць. Магуны Паст. Трусіцу купіў, а трус у мяне быў. Рудня Астравітая Чэрв.
ТРУСІЦЦА незак. Сыпацца, натрасацца. Саломай слалі ў лошкі. Салома ні так трусіцца. Крэва Смарг. Сяльнік я пашыла, салома ня трусіцца. Дакудава Лід. 2. Дрыжаць. Лісцікі трусяцца на асіне. Малыя Аўцюкі Калінк.
ТРУСІЦЬ незак. Імжэць. Дожджык стаў трусіць. Альхоўка Навагр. Трусіць дошч. Міратычы Карэл.
ТРУСІЦЬ незак. Тое ж, што і трасці 5. Гною возіць, трусіць можно. Баброўнікі Гарад. 2. незак. безас. Калаціць, трэсці. Мяне трусіла цэлы вечар. Вецярэвічы Пух.
ТРУСКА ж. Тое ж, што і трусіха. Труска — саміца труса. Чуркі Ашм. Труска морхву, хлеп любіць. Ёдлавічы Брасл. Труска велькая, а трус марны. Саланое Віл. Труска ня есь нічога. Беразіно Докш. Шашок зарэзаўшы труску. Рагулішкі Даўг. Дорагі сталі трускі. Рыбчына Віл. Развялося трусоў, толькі тры трускі. Дакудава Лід.
ТРУСКА зб. ж. Акаліна. З кузьні труску бралі і хварбавалі адзення. Вецярэвічы Пух.
ТРУСКАЎКІ, ТРУСКАВКІ, ТРУСКАЛКІ, ТРАСКАЎКІ, ТРАСКАЛКІ мн. Трускалкі, клубніка. Трускаўкі белым цветам цвітуць, добрыя ягады. Гальшаны Ашм. Была трох пасадзіўшы трускавак. Магуны Паст. Не руш трускаўкаў. Пацаўшчына Дзятл. Кошык трускавак нарвала. Васілевічы Гродз. Пуйдэм по трускавкі. Дзмітравічы Кам. Пара сотак трускавак пасадзілі. Курашэва Чыж. Скора трускалкі паспеюць. Магуны Паст. Траскаўкі смачныя з малаком. Ракаўскія Швянч. Агрэст, траскаўкі звяліся ў мяне. Крэва Смарг. Траскаўкі людзі садзяць. Гальшаны Ашм. Траскалак насадзіла. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. польск. truskawki 'тж'.
ТРУСНУЦЬ зак. Трэснуць. Так здавіў, што чуць косці не труснулі. Валеўка Навагр.
ТРУСЦІНКА ж. Трысцінка. Выструшкаюць такія цененькія трусцінкі. Ракаўскія Швянч.
ТРУСЭ толькі мн. Трусы. Дзе ш твае трусэ? Зложы трусэ. Вялікія Баяры Шчуч.
ТРУСЮХА ж. Дробная салома. Як змалоцяць, наперад трусюхі зграбаюць. Кураполле Паст.
ТРУСЯНКА гл. ТРАСЯНКА
74 👁