Старонка 13
◀ / 565 ▶
СУЕТА ж. Мітусня, беганіна. Суета мне с каровай — рашыла прадаць. Валынцы В.-Дзв.; параўн. руск. суета 'тж'. СУЖДЖЭЦЬ незак. Насоўвацца з шумам, ветрам (пра хмару). Сужджыць хмара — будзя дошч. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. šiugždėti 'шастаць'. СУЗБІЦА гл. СУСПІЦА СУЗДОЛІЦЬ зак. Змагчы, здолець. Я ўжо стары — ні суздолію касіць. Граўжышкі Ашм. СУЗДРОМ прысл. Зусім, цалкам, поўнасцю. Суздром прапалі мае гуркі! Малыя Аўцюкі Калінк. СУЗДРЫЦЦА зак. безас. Падумацца. Яна паглядзела на мяне, а мне адразу суздрылася, што яна так надумала: «Такая маладая — і ідзе за старога». Малі Астр. СУЗДРЫЦЬ зак. Здагадацца, зразумець. Я адразу суздрыла, што ў яго дзенех нет. Малі Астр. СУЙМА прысл. у знач. вык. Хутка накіравацца куды-н., сунуцца, лезці. Цяпер, калі госці бываюць, то дзеці — суйма да стала, гатовы пасесці, а даўней толькі з печы пазіралі. Саланое Віл. СУК м. Тоўстая галіна. Расахатая дрэва, сукі бальшыя, сукі крывыя. Солы Смарг. Сук атсек. Альхоўцы Лях. Сук вельki, сук тоўсты. Кіралі Шчуч. Засохлая галіна. Сук голы, бэз атросткаў — гэто сухі сук, а так — галіна. Дзяніскавічы Ганц. Яловы сук сорак лет стаяў у агароджы. Гальшаны Ашм. перан. Адростак рога. Я нашоўшы рогі на восем сукоў. Замошша Брасл. СУКА ж. Сука. У нас сабака, а гэта сука. Кіралі Шчуч. перан. лаянк. Жанчына, якая абгаворвае другіх, лаецца. Ах ты сука! — Што ты там набрахала на мяне? Кіралі Шчуч. Сука ты сівая! Альхоўцы Лях. Яна, як сука, брэшыць на мяне. Пераброддзе Міёр. СУКАВАТЫ прым. Галінасты. Сукаватая дзерава стаіць на полі. Старыя Смільгіні Воран. Сасна сукаватая — толькі на дровы. Ахрэмаўцы Брасл. Натта жэртка сукаватая, нада яе добра ацерабіць. Гемзы Шальч. Сукаватая палена — на адных сукох. Кіралі Шчуч. СУКАДЛА, СУКАДЛО н., ткац. Прылада для навівання нітак на цэўкі. Сукадла было, сукалі цэўкі на сукадла. Рыбчына Віл. На сукадла навіваюць цэўкі. Жодзішкі Смарг. Сукадла, што некалі цэўкі сукалі. Альхоўка Навагр., Кіралі Шчуч. Сукадла, што сучаць цэўкі. Вялікія Баяры Шчуч. Сукадло круцілася і на цэўку маталася нітка. Баброўнікі Гарад. СУКАЙЛО н. Тое ж, што і сукадла. Было сукайло цэлкі сукаць. Міратычы Карэл. Цэлкі сучаць на сукайло. Дзяніскавічы Ганц. СУКАЛА, СУКАЛО н. Тое ж, што і сукадла. Цэўкі сучылі на сукала. Саланое Віл. На сукала сучуць. Дзёрнавічы В.-Дзв. Было сукала і цылкі. Малыя Аўцюкі Калінк. Сукало,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 565 ▶