Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1986). Том 5. С-Я. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 565  ▶ 
чыця сваіх дзетак! Вузла Мядз. 2. юрыд. Разглядаць якую-н. справу ў адпаведнасці з судовымі законамі. Судзя приехала судзіць іх. Ністанішкі Смарг. 0 Судзіць турмой — судзіць на зняволенне. За дно каліва махоркі судзілі турмой за Польшчай. Жылі Іўеў. СУДЗЬБА' ж. Лёс. У яго такая судзьба — захварэць або памерці. Ністанішкі Смарг. Каму судзьба, то i дома памрэць. Не судзьба наша. Саланое Віл. Каго прысніла, той сами прыехаў у сваты — судзьба мая. Кудзялянцы Шальч. V Некалі казали «Ад судзьбы не увайдзёш! Судзьбу у свае сілы не вазьмёш!» Я то не веру у судзьбу, а другія вераць, шта ест судзьба на свеця. Едупка Шальч. СУДЗЬЯ', СУДЗЯ' м. i ж. 1. юрыд. Суддзя. Судзья судзіць у судзе. Кіралі Шчуч. Судзя прыехаў. Паляцкішкі Воран. Судзя приехала. Ністанішкі Смарг. 2. Хто знеслаўляе, ганьбіць, абмаўляе. Павесіўся чалавек — я не судзья яму. Кудзялянцы Шальч. СУ'ДЗЯ зб. н. Драўляны посуд. Раньшы рабілі дзяравяная судзя, усё рабілі: балеі, вёдра, цабрэ. Стральцы Гродз. СУ'ДКІ гл. СУ'ТКІ I СУ'ДШ К, СУ'Н Ш К м. 1. Паліца. Суднік — паліца з полачкамі. Рыбчына Віл. Суднік для пасуды. Індра Красл. Суднік — полка для пасуды. Вялікід Нястанавічбі Лаг. Суднік — дзе пасуда стаіць. Ухвала Круп. 2. Прыстасаванне для сушкі лыжак. Суднік ці суннік, куды лышкі затаркаюць. Саланое Віл. 3. Кубел. Суднік — такі вушацік з клёпак на сала. Азяраны Раг. У сунніку муку, дабро, посуд дзяржалі. Мачаск Бярэз. СУ7ДН1ЧАК м. памянш. да с ў д н i к 1. Суднічак быў: дзве дошкі i полкі пастаўлены. Onca Брасл. СУДНО' I н. Пасудзіна. У судно сцякаў дзёгаць. Дзёрнавічы В.-Дзв. У вялікім судне многа сала. Мачаск Бярэз. Набіралі свае судны ягод. Азяраны Раг. СУДНО' II н. Карабель. Колісь там судно потопілось. Малыя Аўцюкі Калінк. СУ'ДНЫ прым. Нікуды ні судны — нікчэмны, нікуды не варты. Спешчаная дзяўчына — ляля: яна нікуды ні судна. Жылі Іўеў. Пакуль баба цвіце — баба добра, а як пераквітла — нікуды не судна. Каменка ШальЦ. СУДОСЫ'ТЫ зак. Сустрэць. Сіманавічы Драг. СУДОША'ТЫ незак. Сустракаць. Набору у кузню [пасудзіну] ягад, іду домой, а мэнэ дэты судошают, бо я нэсу у кузні ягоды. Горек Бяроз. СУ'ДЫ толькі мн. Два вядры вады, якія прыносяць за адзін раз. Суды вады — два вядры, што нясуць на каромыслі. Азяраны Раг. Суды — два вядры вады. Вялікія Нястанавічы Лаг. Нада пяцёра судоў вады мне на дзень. Ахрэмаўцы Брасл. СУДЭ'МІ прысл. Сюды. Судэмі ехаць будуць. Галубы Мает. П
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

нікўды, судкі, судосыты, судошаты, судш, суткі, сўдны
8 👁
 ◀  / 565  ▶