Трошка пад'ехалі. Навасёлкі Лід. Завязі трошка масла. Пасека Ст.-Дар. Трошку бульбы асталося, летась добрая была. Саланое Віл. Трошку — нямнога, кусок. Рыбчына Віл. 2. Трошкі, на працягу невялікага перыяду часу. Я з ім трошку пагавару. Пасіене Лудз. Памалюе трошку, то і так абыйдзецца. Баброўнікі Гарад. Трошку паляжыш — і зноў за работу. Саланое Віл. 3. Крыху, у нязначнай ступені. Малако ссеўшысь — трошку закісаіць. Буды В.-Дзв.; параўн. польск. troszkę 'тж'.
ТРОШЧЫТІ незак. экспр. Есці з апетытам. Діеті трошчат моркву. Яблыка былі шчэ зэлёны, а діеті вжэ іх трошчылі. Курашэва Чыж.
ТРОЯ, ТРОІ зб. ліч. Трое. Троі гокаў. Мсцібава Ваўк.
ТРУБА ж. 1. Цэментнае колца студні, труба. Многа ў студні трубаў. Ністанішкі Смарг. 2. Скрутак палатна; сувой. Труба кужалю, труба пачасся. Саланое Віл. Труба палатна. Рыбчына Віл. Палатно бялілі, у трубу качалі, труба палатна. Латыгаль Віл. Даўна матка трубу палатна на стол паставіць і мерыць, каму сколькі нада, на кашулі, на штаны. Вузла Мядз. Палатно бялілі і трубу качалі і ставілі ў скрыню. Я мала трубаў напрадала. Лісна В.-Дзв. Палатно белім, выцягуяш, у трубу качаям. Вельку трубу зробім, многа мэтраў. Быстрыца Астр. Трубы палатна накруціўшы. Малі Астр. Багата дзеўка, трубаў многа. Солы Смарг. У кублы трубы палатна накладалі. Магуны Паст. Палатно выбеліца, скруціца ў трубу. Грыкені Вільн. Касу лёну круцім у трубу велькую. Гемзы Шальч. 3. у знач. прысл. трубой. У скрутак, у сувой (скручваць). Трубой сварачвалі палатно. Навікі Лудз. 4. у знач. прысл. трубой. Угару. Трубой дым валіць. Асавец Віл. ▽ Нос, як труба. Парэчча Гродз.
ТРУБАЧКА ж. памянш. да труба 2. Трубачка палатна. Мярэцкія Глыб.
ТРУБІНА м. і ж. неадабр. Нягодны чалавек. Трубіна ты, а ні чалавек. Асавец Віл.
ТРУБІЦА ж. рыб. Трыгубіца. Трубіца да буча падобна. Трубіца, як кошык. Старыя Смільгіні Воран.
ТРУБІЦЬ, ТРУБІТІ незак. 1. Трубіць. Даўней трубілі пастыры, трубіць пастыр, пярэйдзіць вёску і трубіць. Груздава Паст. ◇ Трубіць трубой — падымаць, утвараць вялікі шум. Яны спяць, хоць ты трубі трубой, яны не пачуюць. Саланое Віл. 2. экспр. Голасна размаўляць, крычаць. Пэрэстань мніе над ухом трубіті. Курашэва Чыж. 3. перан. Кракаць. Свойская качка не так трубіць, як дзікая. Вецярэвічы Пух.
ТРУБКА, ТРУПКА ж. Тое ж, што і труба 2. Трубка — скрутак свайго палатна, свайго вырабу. Беразіно Докш. Скачаеш у трубку палатно. Васілевічы Гродз. Трупка палатна. Мярэцкія Глыб. Палатно нада скруціць у трупку. Ёдлавічы Брасл. У трупку скруціла палатно. Магуны Паст. Трупку палатна скатала. Солы Смарг. Трупка палатна, на качалку і скачаюць. Рудня Астравітая Чэрв. Скачаў трупку палатна і пастукаў пабаешкай.
73 👁